В новом ФОКе можно заняться гандболом, мини-футболом и тяжелой атлетикой

События Спорт

У мінулую пятніцу на Ашмяншчыне ўрачыста адчыніў дзверы адзін з самых значных і доўгачаканых аб’ектаў – фізкультурна-аздараўленчы комплекс.

Гэтай падзеі ашмянцы чакалі не адзін год. Спартыўны аб’ект прапаноўваўся для ўключэння ў рэспубліканскую інвестыцыйную праграму на 2009 год, аднак па пэўных прычынах так і не ўвайшоў. І толькі абласная інвестыцыйная праграма 2012 года, згодна з якой з абласнога бюджэту на будаўніцтва было выдаткавана 8 мільярдаў рублёў, зрушыла справу з мёртвай кропкі. Пры гэтым распрацаваны яшчэ ў 2008 годзе праект падвергся карэкціроўцы. Будаўніцтва было раздзелена на два этапы. Першы ўключае пускавы комплекс, у які ўвайшлі вялікая спартыўная зала са стандартнай універсальнай пляцоўкай для гандболу і міні-футболу плошчай па лініі гульнявога поля 20 на 40 метраў і глядзельнымі трыбунамі на 180 месцаў. Адпаведнасць міжнародным стандартам дазволіць праводзіць тут спартыўныя мерапрыемствы высокага ўзроўню. Акрамя гэтага ў спартыўны комплекс уключана зала цяжкай атлетыкі плошчай 9 на 18 метраў, а таксама кабінеты для трэнераў, буфет, раздзявалкі, душавыя і іншыя бытавыя памяшканні.

Будаўніцтва распачалося вясной мінулага года. У гэтым годзе з абласнога бюджэту дадаткова выдзелена 14 мільярдаў 217 мільёнаў рублёў. Як будаўнічыя, так і аддзелачныя работы ўзялі на сябе работнікі ААТ “Будаўнік”. На святочнай цырымоніі адкрыцця дырэктар арганізацыі Аляксандр Сазановіч уручыў сімвалічны ключ ад комплекса старшыні райвыканкама Міраславу Сарасеку. У сваім выступленні кіраўнік раёна падзякаваў  за новы аб’ект не толькі будаўнікам, але і спартсменам, бо дзякуючы іх спартыўным дасягненням  аб Ашмянах ведаюць не толькі ў рэспубліцы, але і ў свеце. Заняткі ў светлых прасторных залах спартыўна-аздараўленчага комплексу, бясспрэчна, будуць садзейнічаць развіццю масавага спорту і ўмацаванню здароўя жыхароў Ашмяншчыны. І хто ведае, можа ў хуткім часе ганаровы спіс нашых землякоў, у які ўваходзяць алімпійскія чэмпіёны Андрэй Барбашынскі (алімпійскі чэмпіён 1992 года ў складзе зборнай СССР па гандболе) і Сяргей Гарлуковіч ( алімпійскі чэмпіён 1988 года ў складзе зборнай СССР па футболе), удзельнік Алімпійскіх гульняў 1936 года Міхаіл Вярсоцкі (стральба), майстры  спорту міжнароднага класа па спартыўнай хадзьбе Віталь Гардзей і Рэгіна Лосева, майстар спорту міжнароднага класа па мотакросе Юрый Лопух,  майстар спорту па мотакросе Аляксандр Гіруць, а таксама нашы маладыя надзеі, выхаванцы трэнера Міхаіла Станкевіча, сярод якіх чэмпіён свету ў сілавым трохбор’і Аляксей Рыжко, прызёр  чэмпіянату свету па паўэрліфтынгу Вадзім Бізуковіч, папоўніцца новымі імёнамі.

У адкрыцці  спартыўнага аб’екта прынялі ўдзел  шматлікія госці: гордасць нашага горада, ганаровы жыхар Андрэй Барбашынскі, намеснік старшыні Беларускай федэрацыі гандболу Іван Семяненя, алімпійскі чэмпіён (1988 год, г. Сеул, гандбол)  Аляксандр Каршакевіч, намеснік начальніка-начальнік аддзела фізкультурна-масавай работы і турызму ўпраўлення фізічнай культуры, спорту і турызму Гродзенскага аблвыканкама Міхаіл Кажура. З пажаданнем далейшага развіцця і памнажэння  спартыўных  традыцый на Ашмяншчыне звярнулася да сваіх землякоў дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Наталля Кучынская, якая падарыла навасёлам     тэлевізар.  Аляксандр Каршакевіч у дар сваім калегам ад федэрацыі гандболу перадаў гандбольныя мячы і камплекты спартыўнай формы.

Першымі апрабаваць  пакрыццё спартыўнай залы выйшлі гандбалісты з Мінска: юнацкая зборная каманда Рэспублікі Беларусь 1996 года нараджэння і маладзёжная зборная краіны 1994 года. Каменціраваў гульню  галоўны дыктар сталічнага стадыёна “Дынама”, суддзя-інфарматар Леанід Бандаровіч. У якасці балельшчыкаў выступілі  жыхары Ашмян:  на адкрыццё першай чаргі сацыяльна значнага аб’екта (другая ўключае будаўніцтва басейна) прыйшлі і людзі сталага ўзросту, і моладзь, і юныя жыхары горада. Сёння некаторыя з іх — вучні СШ №2 і гарадской гімназіі — прымалі ўдзел у цырымоніі адкрыцця комплексу, а заўтра яны актыўна ўключацца ў работу секцый і разам са сваімі трэнерамі будуць пакараць спартыўныя вяршыні.

Аліна БЕЛІЦКАЯ.
Фота Святланы МУЦЯНСКАЙ

У



3 комментария по теме “В новом ФОКе можно заняться гандболом, мини-футболом и тяжелой атлетикой

  1. На открытии вы сделали всего 2 снимка? Жалко показать, больше что ли…..

  2. ДЕНЬГИ С НАС ВСЕХ ВЗЯЛИ****************И ЕСТЕСТВЕННО В НАШЕМ ПОНЯТИИ БЫЛО ЧТО НА СТРОИТЕЛЬСТВА БАССЕЙНА****************ТАКОЙ ГОРОД БОЛЬШОЙ А ОДНО КВАРТАЛЬСКОЕ ОЗЕРО*****************

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *