Навучэнцы аграрна-эканамічнага каледжа  ўшанавалі памяць ахвяраў Халакосту

Образование

Халакост стаў сапраўднай трагедыяй для яўрэйскага насельніцтва. Фізічнаму знішчэнню і дыскрымінацыі падвяргаліся і жанчыны, і мужчыны, і дзеці. 27 студзеня адзначаецца Міжнародны дзень памяці ахвяраў Халакосту.

З гэтай нагоды навучэнцы аграрна-эканамічнага каледжа прыйшлі ў гарадскі парк, каб ускласці кветкі да помніка ахвярам Вялікай Айчыннай вайны. Прадстаўнікі аддзела ідэалагічнай работы культуры і па справах моладзі, першы сакратар раённай арганізацыі БРСМ, выкладчыкі і навучэнцы – усе прысутныя з вялікім хваляваннем прыгадвалі той жорсткі і крывавы час. Хвілінай маўчання была ўшанавана памяць людзей, жыццё якіх трагічна абарвалася. Памяць – галоўная каштоўнасць, якая звязвае пакаленні.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *