У сельскай бібліятэцы аграгарадка Мураваная Ашмянка прайшоў літаратурны агляд да Міжнароднага дня памяці ахвяр Халакоста

Общество

У сельскай бібліятэцы аграгарадка Мураваная Ашмянка прайшоў літаратурны агляд да Міжнароднага дня памяці ахвяр Халакоста «Холокост: миру помнить завещаем».

Вядучыя мерапрыемства пазнаёмілі вучняў з асноўнымі паняццямі, звязанымі з трагедыяй Халакоста, расказалі пра шматлікія ахвяры фашызму, пра жорсткае знішчэнне яўрэйскага народа ў лагерах смерці. Шэсць мільёнаў яўрэяў расстраляны, знішчаны ў газавых камерах¸ спалены ў печах крэматорыяў. Гэтага нельга забываць, таму галоўнай мэтай мерапрыемства было данесці школьнікам, што сёння мы абавязаны не толькі памятаць пра мінулае, але і ўсведамляць, якія пагрозы сучаснаму свету нясуць войны.

На літаратурнай сустрэчы была паказана прэзентацыя “Помніць, каб жыць!”. Да мерапрыемства была аформлена кніжная выстава “Халакост: этнічная чыстка”. На выставе была прапанавана літаратура з фонду бібліятэкі, а таксама артыкулы з перыядычнага друку і фактаграфічныя звесткі з даведачных выданняў.

Бібліятэкар Таццяна Ціхановіч распавяла вучням пра зверствы фашыстаў на ашмянскай зямлі, пра помнікі на месцы масавага знішчэння яўрэйскага насельніцтва на тэрыторыі раёна. Перад вайной у Ашмянах пражывала больш за 8500 чалавек, з якіх яўрэі складалі палову. 2 верасня 1941 года немцы, рэалізуючы нацысцкую праграму знішчэння яўрэяў, арганізавалі ў мястэчку гета, у якое сагналі таксама і яўрэяў з бліжэйшых вёсак — Жупран, Барун, часткова з Гальшан. Вязняў прымушалі выконваць самую брудную і цяжкую працу. Даводзілася цярпець здзекі, галадаць, мерзнуць. Кожны дзень іх жыцця мог быць апошнім. За час акупацыі практычна ўсе яўрэі Ашмянскага раёна былі забітыя. Бібліятэкар звярнула ўвагу на артыкул «В память о жертвах Холокоста», што быў надрукаваны ў раённай газеце, дзе дырэктар Ашмянскага краязнаўчага музея Анастасія Навіцкая паведаміла аб гісторыі яўрэйскага насельніцтва на Ашмяншчыне.

Міжнародны дзень памяці ахвяр Халакоста адзначаюць 27 студзеня. Памятная дата была зацверджана ў 2005 годзе на спецыяльным пасяджэнні Генеральнай Асамблеі ААН, прымеркаванай да шасцідзясятай гадавіны вызвалення савецкімі войскамі Асвенцыма — сумна вядомага канцлагера, які знаходзіўся ў гады вайны на тэрыторыі Польшчы.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *