У Барунскай сярэдняй школе на зімовых канікулах функцыянуе дзённы лагер “Усмешка”

Образование

Канікулы – час адпачынку, прыемных эмоцый і падарожжаў. Асабліва чакаюць школьнікі зімовых канікул, якія даюць магчымасць акунуцца ў святочную атмасферу, прыняць удзел у навагодніх мерапрыемствах або адпачыць у прышкольным лагеры. Вучні малодшых класаў з асаблівым трапятаннем ставяцца да такой магчымасці, бо лагер для іх – цудоўная нагода паспрабаваць свае сілы ў творчасці і спорце. Ва ўстановах адукацыі Ашмянскага раёна таксама наладжана праца ў гэтым накірунку. Аздараўленчыя лагеры функцыянуюць пры кожнай школе. Гэтай зімой 263 дзіцяці ўключаны ў актыўны адпачынак. І вясковыя, і гарадскія школы імкнуцца здзівіць і зацікавіць выхаванцаў.

Традыцыйна ў Барунскай сярэдняй школе на зімовых канікулах функцыянуе дзённы лагер “Усмешка”. Яго наведваюць дзеці ва ўзросце ад 6 да 10 гадоў. У гэтым годзе для дзяцей была падрыхтавана цікавая праграма: яны паспелі наведаць музей-сядзібу Агінскага, сустрэцца з Дзедам Марозам, прыняць удзел у конкурсе зімовых малюнкаў, падрыхтаваць для сваіх родных навагоднія падарункі. Кожны дзень прыносіць выхаванцам лагера безліч станоўчых эмоцый, зарад пазітыву і бадзёрасці.

У СШ №3 г. Ашмяны малодшым школьнікам таксама не даводзіцца сумаваць. Спартыўныя гульні, забаўляльная праграма, тэматычныя мерапрыемствы – усё гэта накіравана на развіццё талентаў і спартыўных здольнасцей выхаванцаў. Кожны дзень насычаны новымі эмоцыямі і маленькімі сюрпрызамі.

Зусім хутка скончацца зімовыя канікулы, дзецям давядзецца зноў сесці за парты, а пакуль яны набіраюцца сіл і энергіі для нечаканых адкрыццяў і новых здзяйсненняў.

Марта БАГДАНОВІЧ.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *