Бяспека маленькага чалавека

Образование

Пытанням бяспекі заўжды адводзіцца важнае месца ў выхаванні дзяцей, бо ад засваення простых правіл часам залежыць жыццё чалавека. У межах месячніка бяспечных паводзін у Гальшанскім дзіцячым садку быў праведзены шэраг мерапрыемстваў, якія скіроўвалі ўвагу дзяцей і іх бацькоў на прафілактыку пажараў. Для бацькоў былі арганізаваны гутаркі і кансультацыі, а таксама падрыхтаваны тэматычныя памяткі. Менавіта ад увагі законных прадстаўнікоў залежыць бяспека дзяцей.

Для выхаванцаў садка прайшоў ранішнік па правілах пажарнай бяспекі “Кошкин дом”. У гульнёвай форме дзеці знаёміліся з асноўнымі правіламі паводзін пры пажары. У кожнай групе арганізаваны вугалкі бяспекі. Каляровыя ілюстрацыі засяроджваюць увагу выхаванцаў на важных жыццёвых пытаннях.

Акрамя праблемы пажарнай бяспекі, закраналіся таксама пытанні бяспечных паводзін на дарозе. Асноўныя навыкі маленькія пешаходы спасцігалі падчас прагулкі. Кожны праз тэматычную гульню змог адчуць сябе ўдзельнікам дарожнага руху, пазнаёміцца са знакамі і ўмоўнымі абазначэннямі.

Важнай задачай з’яўляецца і фарміраванне самастойнасці, адказнасці за сваё жыццё. Праз занятак  “Один дома” дзеці атрымалі новую інфармацыю, якая дапоможа ім у далейшым пазбегнуць многіх памылак. Як абыходзіцца з прасам, плітой, запалкамі – на ўсе хвалюючыя пытанні быў дадзены адказ. Паразважалі і алгарытмам паводзін, калі ў дзверы пастукаў незнаёмец. Выхаванцы актыўна ўключаліся ў абмеркаванне сітуацый, прапаноўвалі свае варыянты, спасцігалі важныя моманты. Магчыма, што гэта інфарнмацыя калісьці зможа зберагчы чыёсьці здароўе або ўратаваць жыццё.

Марта БАГДАНОВІЧ.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *