Дабрачыннае таварыства “Карытас” разам з тэрытарыяльным цэнтрам Ашмянскага раёна рэалізуюць сацыяльны праект

События

Тэрыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Ашмянскага раёна не адзін год супрацоўнічае з рэлігійнай місіяй “Дабрачыннае каталіцкае таварыства Карытас” Гродзенскай епархіі ў вобласці гуманітарнай і дабрачыннай дзейнасці. Як заўважыла дырэктар цэнтра Лілія Неверкевіч, спонсарская дапамога накіроўваецца сацыяльна неабароненым катэгорыям грамадзян: інвалідам, пажылым людзям, малазабяспечаным сем’ям. Ашмянскі тэрытарыяльны цэнтр прыняў удзел у рэалізацыі некалькіх сацыяльных праектаў. Адзін з іх носіць назву “Зімовая дапамога”.

Праект можна назваць шырокамаштабным, бо ўключае ў сябе некалькі накірункаў. Адзін з іх – дапамога людзям пенсійнага ўзросту, інвалідам першай і другой груп, а таксама шматдзетным сем’ям у вядзенні ўласнай гаспадаркі. Саджанцы пладовых дрэў – чарэшань і яблынь – стануць магчымасцю дапоўніць свой сад новымі дрэўцамі. Удзельнікамі дабрачыннага праекта і шчаслівымі ўладальнікамі саджанцаў сталі ў гэты раз жыхары Гальшанскага, Кальчунскага, Граўжышкоўскага сельсаветаў і гараджане.

Аліна САНЮК.

Фота аўтара.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *