Ва ўстановах адукацыі Ашмянскага раёна працягваецца рэспубліканская акцыя «Сад надзеі»

Образование

Вучні  паспелі добраўпарадкаваць школьныя сады, сабраць багаты ўраджай. Самы час узбагаціць сады новымі дрэўцамі і кустамі. У Барунскай сярэдняй школе вучні 1-11 класаў, а таксама выхаванцы дзіцячага садка актыўна ўключыліся ў пасадку дрэў. Пад кіраўніцтвам педагогаў дзеці атрымалі навыкі пасадкі дрэў і кустоў.

Больш за дваццаць саджанцаў занялі свае месцы на прышкольнай тэрыторыі. Слівы, вішні, парэчкі сталі сапраўдным упрыгожваннем асенняга сада. Акцыя стварыла добрыя ўмовы для рэалізацыі ўласнага патэнцыялу і фарміравання гаспадарлівасці ў маладога пакалення.

Марта БАГДАНОВІЧ.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *