Запрашае фестываль “Гальшанскі замак – 2013”

Главное Культура

23-24 жніўня 2013 года

У пятніцу,23 жніўня, адбудзецца прэзентацыя сумеснага паэтычнага зборніка паэтаў Ашмянскага і Вільнюскага раёнаў пад назвай “Сустрэчы”. Пачатак у 19.00, краязнаўчы музей імя Францішка Багушэвіча. Пасля выступяць творчыя калектывы “Ціха навінка” і “Suzanianka” (Літоўская Рэспубліка), народны ансамбль народнай песні “Жытніца” (Кракоўскі СДК).

24 жніўня

З 12.00 гасцінна расчыніць дзверы фестываль “Гальшанскі замак – 2013” ля сцен старажытнага замка ў аграгарадку Гальшаны. У музычна-тэатралізаваным спектаклі “Баль у Соф’і Гальшанскай” прымуць удзел калектыў “ ZGODA” (Літва), беларускія гурты сярэднявечнага танца і ваенна-гістарычныя клубы з тэатралізаванымі прадстаўленнямі і рэканструкцыяй падзей, звязаных з гісторыяй замкаў Гродзеншчыны.

У праграме свята рыцарскія і конныя турніры, турніры лучнікаў, рыцарскія забавы і конкурсы, майстар-класы сярэднявечнага танца.

На працягу фестывалю будзе працаваць “Горад майстроў”, дзе сувенірную прадукцыю, а таксама майстар-класы па розных відах дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва прапануюць мясцовыя майстры, госці з другіх раёнаў і абласцей Беларусі і Літвы.

Для журналістаў беларускіх і літоўскіх сродкаў масавай інфармацыі пройдзе прэс-канферэнцыя.

У канцэрце старажытнай музыкі, пачатак якога запланаваны на 18.00, прымуць удзел гурты “Літы талер”, “РАWA”, “Agua Profunda”, “Тэстамент”, а таксама вядомы беларускі выканаўца Пётр Ялфімаў.

Напрыканцы фестывалю ўвазе гледачоў будзе прапанавана вогненнае шоу з удзелам тэатраў “Яварына”, “Гістарыён” і “Фламея”.

На працягу свята будуць працаваць міні-кафэ і гандлёвыя палаткі. Катаннем на конях і атракцыёнамі прывабяць да сябе дзіцячыя пляцоўкі.

Кошт білета для дарослых складае 50 тысяч рублёў, для дзяцей да 5 год – уваход бясплатны, з 5 да 10 гадоў – 25 тысяч рублёў. Жыхары Гальшанскага сельскага Савета змогуць прайсці на свята па пашпарце. Набыць білеты магчыма ў раённым Доме культуры (тэл.4-53-68, 4-57-76), а таксама ў клубных установах раёна.

Дадатковую інфармацыю можна атрымаць у аддзеле ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама па тэл. 8-015934-51-68, 8-0291410402.



7 комментариев по теме “Запрашае фестываль “Гальшанскі замак – 2013”

  1. Нарэшце. Дачакаўся такі. Спадзяюся ў гэтым годзе будзе ня горш за папярэднія! =) Адно пытанне: а журналістам на пляцоўку магчыма трапіць бясплатна?

  2. Надо заранее заявить о себе, ждем!

  3. А чаму нельга набыць билеты непасрэдна на мерапрыемствы бо плануюць прыехаць госьци з Менска? не зусим зразумела.

  4. Супер! Средневековье и Елфимов !? Скоро «Поющие трусы» приедут?

  5. Чаму праигнаравали пытанне накшталт набыцця квиткоу?

  6. А из Минска автобус будет как в прошлом году? Что-то от Истории-Тур никакой информации нет. Случайно здесь нашел.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *