Прэс-тур для журналістаў суседніх раёнаў прайшоў ў Іўі

Культура

Напярэдадні Дня народнага адзінства ў Іўі прайшла навукова-практычная канферэнцыя «Іўеўскі раён у кантэксце гісторыі краіны», а таксама прэс-тур для журналістаў суседніх раёнаў, у якім прыняў удзел і наш карэспандэнт.

У праграму мерапрыемства ўваходзіла наведванне адзінага ў сваім родзе ў нашай краіне музея нацыянальных культур, экскурсія па горадзе і непасрэдна сама канферэнцыя.

Брэндам Іўеўскага раёна, як зрэшты і нашага, можна смела назваць мірнае суіснаванне людзей розных нацыянальнасцей і веравызнання на працягу многіх стагоддзяў. Добрасуседскія адносіны паміж рознымі канфесіямі — гэта тое, чым можна ганарыцца і што неабходна захоўваць у першую чаргу.

У Іўеўскім музеі яго дырэктар Кацярына Маскалевіч расказала, чым іх установа вылучаецца сярод падобных і чым здзіўляе сваіх наведвальнікаў. Тут, акрамя традыцыйнай экскурсіі, у кожнай зале для гасцей праводзіліся незвычайныя прэзентацыі, якія дапамагалі глыбей акунуцца ў гісторыю мястэчка. Адна з залаў музея прысвечана цяжкаму лёсу беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны, у прыватнасці, генацыду насельніцтва Іўеўшчыны, якое пацярпела ад зверстваў акупантаў.

Знаёмства з раённым цэнтрам для журналістаў працягнулася ў знакавым месцы – каля манумента чатырох канфесій, – якое напярэдадні Дня народнага адзінства набывае асаблівы сэнс. Кожная з чатырох стэлаў паказвае кірунак да храма адпаведнай рэлігіі. На каталіцкай частцы манумента размешчана грэчаская анаграма Хрыста, выява святога Яна Паўла ІІ і яго словы «Адкрыйце дзверы Хрысту»; на праваслаўнай — аблічча Іісуса, пакроў  Багародзіцы і цытата з Евангелля «Я ёсць шлях, і ісціна, і жыццё». На іудзейскай — менора і прывітанне «Мір вам», а на ісламскай — паўмесяц і Каран.

Пра Іўе, як пра мадэль ідэальнага прыязнага свету, падчас выступлення на канферэнцыі не раз узгадваў і старшыня Іўеўскага райвыканкама Ігар Генец. Гэтую думку неаднаразова выказвалі і іншыя спікеры мерапрыемства, якія напомнілі, як на франтах Вялікай Айчыннай вайны за мірнае неба змагаліся не толькі хрысціяне, але і мусульмане, і іудзеі Іўеўшчыны, як беражліва захоўваюць тут памяць аб гераічным мінулым продкаў.

— Дзень народнага адзінства павінен прадэманстраваць маладому пакаленню значнасць гістарычнага мінулага, глыбінны сэнс якога заключаецца не ў наборы гістарычных звестак, а ў значэнні, якое ім надаецца, — адзначыў Ігар Генец. — Для таго, каб будаваць будучыню, неабходна ведаць мінулае.

Пра Вялікую Айчынную вайну ў лёсах жыхароў раёна расказаў старшыня раённага савета ветэранаў Іван Жыдэль, які заклікаў захоўваць памяць аб гераічным мінулым нашых продкаў і расказаў, як па крупінках аднаўляецца гісторыя кожнай нацыі раёна.

Антон МАЛЬШЭЎСКІ.

Стоит почитать:
В Ошмянском отделе ЗАГС в канун Дня народного единства состоялись торжественные регистрации
Ошмянская делегация приняла участие в торжествах, посвященных Дню народного единства в Минске
Александр Лукашенко: единство - главное условие сохранения и жизни государства
В День народного единства в Ошмянах состоялся кинопоказ фильма «На другом берегу»
Выездная торговля, кафе под открытым небом и праздничный концерт: чем удивляли ошмянцев 17 сентября
День народного единства отметили в Ошмянах
Александр Лукашенко: наша общая задача - через диалог и взаимопонимание приумножать потенциал и слав...
Программа празднования Дня народного единства
Делегация Ошмянского района приняла участие в областном торжественном мероприятии, посвященном Дню н...
Торжественное мероприятие, приуроченное ко Дню народного единства, прошло в Гродно


Теги:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *