Юныя студатрадаўцы наводзяць парадак на вуліцах горада

Образование

Напэўна, многія жыхары нашага райцэнтра заўважалі на вуліцах горада юнакоў і дзяўчат, якія актыўна дапамагаюць работнікам жыллёва-камунальнай гаспадаркі ў іх нялёгкай працы: падмятаюць вуліцы, збіраюць скошаную траву, высаджваюць кветкі на клумбах.

Гэта юныя члены экалагічнага студатрада «Болт» імя ветэрана Вялікай Айчыннай вайны імя Івана Кузьміча Басько, якія вырашылі не толькі адпачыць гэтым летам, але і крыху падзарабіць. Дарэчы, гэта добрая магчымасць для падлеткаў атрымаць вопыт працы ў розных сферах – сельскагаспадарчай, будаўнічай, педагагічнай і экалагічнай – і весела правесці час. А спрыяе такой карыснай занятасці моладзі раённы камітэт ГА «БРСМ».

Антон МАЛЬШЭЎСКІ.

Фота аўтара.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *