Программа празднования Дня Независимости в Ошмянах

Главное

У Дзень Незалежнасці жыхары Ашмянаў прымуць удзел у гарадскім свяце. Святочнымі пляцоўкамі стануць гарадскі парк, раённы Дом культуры і кінатэатр імя Гастэлы.

Праграма святкавання Дня Незалежнасці ў Ашмянах

10.00 – урачыстае адкрыццё. Тэатралізаваны пралог “Нас свята сабрала ў госці” (гарадскі парк);

10.40 – тэматычны канцэрт народных калектываў Ашмянскага раёна «Край беларускі творчасцю ўспеты» (гарадскі парк);

12.00 – канцэрт ансамбля песні, музыкі і танца «Белыя росы» з Гродна (гарадскі парк);

12.00 – вершаваная песня-казка для дзяцей «Як казкі пераблыталіся» Гродненскага ўзорнага драматычнага калектыву «Усмешка» (раённы Дом культуры);

13.00 – паказ мультыплікацыйных фільмаў для дзяцей (кінатэатр імя Гастэлы);

13.00 – канцэрт лепшых творчых калектываў сельскіх Дамоў культуры (гарадскі парк);

14.00 – канцэрт народнага ансамбля народнай музыкі і песні «Чабарок» Іўеўскага цэнтра культуры і вольнага часу (гарадскі парк);

19.30 – музычная камедыя па п’есе Янкі Купалы «Прымакі» народнага драматычнага тэатра РДК (раённы Дом культуры);

21.00 – канцэрт народнага тэатра песні і танца «Імпульс» (гарадскі парк);

22.25 – грамадска-культурная акцыя «Спяваем гімн разам» (гарадскі парк);

23.00 – святочны салют;

23.00-4.00 – дыскатэка для моладзі (кінатэатр імя Гастэлы).



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *