Сталічныя турысты пабывалі ля Нявесцінага каменя

Культура

Да помніка прыроды рэспубліканскага значэння, унікальнага прадукта ледніка, вагой больш за 74 тоны размешчанага на дне Рамбоўскага рова, наведаліся турысты з Мінску.

Сустрэла сталічных гасцей гаспадыня Навсёлкаўскага лесу, якая, паведаміўшы аб паходжаннні назвы свята “Сёмуха”,  што пайшла ў гонар сямі  тыдняў пасля Вялікадня, прапанавала кожнаму з іх сабраць па сем элементаў расліннага міру і загадаць жаданне. Падлеткі з букецікамі спусціліся па драўлянай лесвіцы да каменя, дзе артысты з Ашмянскага раённага цэнтра культуры запрасілі вандроўнікаў на  тэатралізаванае прадстаўленне, заснаванае на легендах і міфах аб незвычайных уласцівасцях аб’екта прыроды, яго сіле і моцы.

Пасля тэатралізацыі наведвальнікі помніка прыроды паспрабавалі цудоўнай  вады з мясцовай крыніцы. Спатоліўшы смагу, госці сплялі вянкі і прынялі ўдзел у майстар-класе і сумесных забавах, побытавых танцах.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *