У гарадской бібліятэцы прайшло мерапрыемства да Года гістарычнай памяці

Культура

У гарадской бібліятэцы ў рамках раённага конкурсу “Бібліятэка – тэрыторыя захапленняў” прайшло чарговае пасяджэнне аматарскага аб’яднання “Пагаворым па душах”. Мерапрыемства “Ім наша памяць – лепшая ўзнагарода” атрымалася пашыраным, так як акрамя членаў аматарскага аб’яднання на ім прысутнічалі вучні старэйшых класаў СШ №2. Тэма пасяджэння была прысвечана Году гістарычнай памяці і 77- годдзю Вялікай Перамогі над нямецка-фашысцкімі захопнікамі.

Жыхарка горада Аліна Уладзіміраўна Пыжык расказала пра сваю маці Феню Васільеўну Парфяновіч, якая была адважнай разведчыцай і партызанкай спецатрада “Храбрацы”. Аліна Уладзіміраўна пазнаёміла прысутных з дарагімі сэрцу дакументамі, якія яна захоўвае. Цікава было паглядзець арыгінальныя здымкі ваеннага часу, пагартаць кнігу Мікалая Бабаеўскага “На земле белорусской”, у якой расказваецца аб дзейнасці спецатрада. Наталля Аляксандраўна Ванзонак ўзгадала сваё пасляваеннае дзяцінства, падзялілася блізкімі сэрцу ўспамінамі. Марыя Фамінічна Тамашэвіч і Ірына Палазок чыталі вершы на ваенную тэматыку. Дапоўніла мерапрыемства тэматычная выкладка літаратуры.

Людміла ЗАРЭЦКАЯ, загадчык гарадской бібліятэкі.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *