Пазнаёміцца ​​з мясцовымі традыцыямі і звычаямі святкавання Сёмухі можна 5 чэрвеня ў вёсцы Дружба

Анонсы событий

Троіца — адно з найважнейшых дванадзесятых святаў каталіцкага і праваслаўнага гадавога цыкла. У народзе свята называюць Сёмуха (яно прыпадае на канчатак сёмага тыдня пасля свята Вялікадня) або Зялёныя святкі (таму што святкуецца тады, калі ўсе вакол зялёнае).

Пазнаёміцца ​​з мясцовымі традыцыямі і звычаямі святкавання гэтага дня 5 чэрвеня ў вёску Дружба ўсіх жадаючых запрашае аддзел культуры і вольнага часу вёскі Гродзі. Менавіта ў гэтым мястэчку Беларусі захавалі своеасаблівыя этнічныя асаблівасці і элементы абрадаў «Завіванне бярозкі», «Варажба», «Упрыгожванне бярозкі». Пачнецца абрадавая частка мерапрыемства а 12 гадзіне з рэгіянальнай адметнасці траецкага свята Гродзінскага краю —  ваджэння па дварах мясцовых жыхароў Куста. Урачыстая частка свята стартуе ў 14 гадін — тут госцікі свята змогуць павадзіць абрадавыя карагоды, праспяваць прыпеўкі, паўдзельнічаць у народных абрадавых гульнях і многае іншае. Пачуць і ўбачыць асаблівую народную творчасць Ашмяншчыны можна будзе на канцэртных выступах творчага калектыву аддзела культуры і вольнага часу аг. Гальшаны і народнага сямейнага ансамбля “Граўжанцы” з аг. Граўжышкі.

Кантактная інфармацыя: 8(01593)70515, 8(029)6186834, Тамашэвіч Станіслава Іванаўна, загадчык аддзела культуры і вольнага часу в. Гродзі ДУК “Ашмянскі раённы цэнтр культуры”



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *