Агарод на падаконніку вырасцілі выхаванцы ясляў-сада №6 г. Ашмяны

Образование

Май – гэта час, калі адбываецца пасадка агародаў. А вось выхаванцам старэйшай узроставай группы ясляў-сада №6 г.Ашмяны не прыйшлося чакаць мая, каб пасеяць насенне ранніх агуркоў пад назвай “Беларускі карнішон”, памідораў “Ляна”, перца “Адмірал”, салаты “Забава”. Яны гэта зрабілі яшчэ на пачатку красавіка.

З вялікім захапленнем выбіралі малечы месца для агарода, але не на вуліцы, а ў памяшканні. Самым надзейным і спрыяльным для ўраджаю ім здалося месца на падаконніку, дзе і размясцілі гаршкі з пасевамі. Разам з выхавацелем дашкольнай установы Наталляй Іванаўнай на занятках і ў вольны час яны даведаліся пра ўмовы пасеву, паліву і догляду за раслінамі.
З першага дня пасля пасеву выхаванцы назіралі за ростам гародніны, рабілі замалёўкі ў сваіх дзённіках назірання. Такі від дзейнасці садзейнічаў развіццю ў дзяцей назіральнасці, клапатлівасці, прывучаў іх уважліва ўглядацца ў навакольнае асяроддзе, ўсталёўваць паслядоўнасць і сувязь з’яў, іх прычыны. Назіраючы за раслінамі, дзеці заўважалі, якія з іх растуць хутчэй, параўноўвалі форму і колер лісця, разглядалі іх праз лупу, вызначалі ўмовы, неабходныя для росту і развіцця раслін.
Колькі было радасці ў дзіцячых вачах, калі нарэшце яны ўбачылі першы агурок, лісты салаты. І вось цяпер выхаванцы, ужо пакаштаваўшы першы ўраджай, у бліжэйшы сонечны майскі дзень выйдуць на агарод, які ёсць на тэрыторыі ясляў-сада, і з задавальненнем дапамогуць пасеяць насенне.
Агарод на акне стаў добрым памочнікам у выхаванні ў дзяцей экалагічнай культуры, пашырыў іх уяўленні аб раслінах як жывых арганізмах.
Марына Яркевіч, намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці
дзяржаўнай установы адукацыі
“Яслі-сад №6 г.Ашмяны”.



1 комментарий по теме “Агарод на падаконніку вырасцілі выхаванцы ясляў-сада №6 г. Ашмяны

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *