У Ашмянах стартавала акцыя “Поющий автобус”

Культура

Прыемна здзіўлены былі сёння пасажыры гарадскога аўтобуса №4, калі на адным з прыпынкаў у салон транспартнага сродку зайшлі не чарговыя пасажыры, а работнікі культуры са святочнымі песнямі і музыкай.

Эдуард і Валянціна Горыд, Валянцін Роман і Святлана Федаровіч

Другі год запар культработнікі ладзяць падобныя мерапрыемствы напярэдадні Дня Перамогі. Сёння першым па святочным маршруце адправіўся аўтобус № 4 («Аграпрамтэхніка — Ільнозавод»). Кожнага пасажыра артысты цэнтра культуры віншавалі з надыходзячым Днём Перамогі і прапаноўвалі падтрымаць іх агульнавядомымі песнямі.

Акцыя будзе працягвацца да 8 мая і, канешне ж, карыстальнікі гарадскога транспарту яшчэ не раз убачаць “Поющий автобус” і змогуць самі далучыцца да акцыі. Акрамя выступленняў у аўтобусах гарадскіх маршрутаў, у графіку артыстаў яшчэ некалькі маршрутаў па раёне.

Антон МАЛЬШЭЎСКІ.

Фота Святланы МУЦЯНСКАЙ.



Теги:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *