Канікулы з кнігай праводзяць наведвальнікі гарадской бібліятэкі Ашмян

Культура

 

Канікулы — самы дзіўны час. Можна рабіць усё, што заўгодна: гуляць, сустракацца з сябрамі, глядзець тэлевізар, сядзець за камп’ютарам, а можна яшчэ пачытаць цікавыя кнігі.

29 сакавіка бібліятэкары гарадской бібліятэкі падрыхтавалі літаратурны агляд “Кнігі аб дзяцінстве” і запрасілі на мерапрыемства наведвальнікаў школьнага лагера пры сярэдняй школе № 2 “Весенняя капель”. Дзеці пазнаёміліся з прадстаўленай літаратурай і, што самае прыемнае для бібліятэкараў, з жадаючых узяць кнігі на дом выстраілася чарга.

Зацікавілі школьнікаў кніжныя выставы, якія працуюць у бібліятэцы на працягу года — да Года гістарычнай памяці і да 140-годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа. Радуе той факт, што канікулы толькі пачаліся, а “наплыў” падлеткаў павялічваецца з кожным днём.

Людміла ЗАРЭЦКАЯ, загадчык гарадской бібліятэкі.



Теги:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *