Падарожжа ў “Кніжную галактыку” здзейснілі юныя чытачы бібліятэкі аграгарадка Крэйванцы

Культура

 

Тыдзень дзіцячай кнігі ў сельскай бібліятэцы аграгарадка Крэйванцы адкрыўся святам “Няхай заўсёды будзе кніга!”. Бібліятэкар запрасіла ў кніжную краіну вучняў і настаўнікаў мясцовай школы. Дзеці здзейснілі падарожжа ў “Кніжную галактыку”, дзе наведалі розныя планеты. На кожнай з іх чакалі конкурсы, віктарыны, загадкі. Так, напрыклад, на “Медыцынскай планеце” ўдзельнікам – “дактарам” трэба было аказаць першую медыдыцынскую дапамогу “хвораму”, а пасля адказаць на пытанні віктарыны. На “Тэхнічнай планеце” дзеці з завязанымі вачыма распазнавалі і называлі прылады працы.

У госці завітала Каралева Кніга (Кацярына Паўлаўна Карабіцкая). Каралева павіншавала прысутных са святам, расказала дзецям аб беражлівых адносінах да кнігі. З задавальненнем чытачы адказвалі на пытанні, якія задавала шаноўная госця. Да мерапрыемства была аформлена выстава “Кніжная планета” і праведзены агляд літаратуры “Навіны з кніжнай паліцы”. Дзеці пазнаёміліся з кнігамі гродзенскіх дзіцячых пісьменнікаў Віктара Кудлачова, Ірыны Фамянковай, Таццяны Сучковай, Ганны Скаржыцкай-Савіцкай, Уладзіміра Ягоўдзіка.

Валянціна ДЗЯДЗІЧКІНА, бібліятэкар сельскай бібліятэкі аг. Крэйванцы.



Теги:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *