Мерапрыемствы да Дня памяці ахвяраў Хатыні падрыхтавалі бібліятэкары раёна

Культура

 

Сёння ў Беларусі дзень памяці і смутку – краіна ўспамінае ахвяраў Хатыні, а разам з ёй больш за дзевяць тысяч спаленых фашыстамі ў гады вайны беларускіх вёсак.

Да гэтай даты ва ўсіх бібліятэках Ашмяншчыны арганізаваны цыкл кніжна-ілюстрацыйных выстаў, на якіх прадстаўлены як дакументальныя выданні, так і мастацкая літаратура, а таксама перыёдыка. Зацікавяць чытачоў такія кнігі, як “Хатынь”, “Дальва – сястра Хатыні”, “Нацистская политика геноцида и «выжженной земли» в Белоруссии (1941-1944)”, “Памяць зямлі беларускай”, “Нашчадкі вогненных вёсак” Таццяны Падаляк, зборнік успамінаў “Я з вогненнай вёскі”, сабраны Алесем Адамовічам, Уладзімірам Калеснікам і Янкам Брылём, “Хатынская аповесць” Алеся Адамовіча, паэзія Аркадзя Куляшова і іншыя.

Урок памяці бібліятэкар сельскай бібліятэкі аграгарадка Жупраны Галіна Рабцэвіч правядзе ў аддзяленні кругласутачнага знаходжання для пажылых людзей і інвалідаў. Агляд літаратуры па тэме і мерапрыемства пройдзе сёння ў бібліятэцы аграгарадка Граўжышкі. Мультымедыйную прэзентацы “Хатынь – наш смутак і боль” падрыхтавалі для сваіх наведвальнікаў работнікі раённай бібліятэкі.

Аліна САНЮК.



Теги:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *