У СШ № 3 адбыўся мітынг-рэквіем, прысвечаны гадавіне трагічнай гібелі жыхароў Хатыні

Образование

 

22 сакавіка спаўняецца 79 гадоў з дня трагедыі, якая адбылася ў беларускай Хатыні. Сёння ні на адной геаграфічнай карце няма гэтай вёскі, знішчанай фашыстамі …

Да жудаснага дня 1943 года Хатынь была звычайнай вёсачкай, якая налічвала 26 двароў. Раніцай 22 сакавіка ў шасці кіламетрах ад яе партызаны абстралялі нямецкую аўтакалону. Падчас перастрэлкі загінуў нямецкі афіцэр… Незаўбаве Хатынь акружылі карнікі, яны сагналі  ў хлеў усіх жыхароў Хатыні: старых, жанчын, дзяцей – зачынілі і падпалілі.  У здрадніцкім агні загінулі 149 чалавек, у тым ліку 75 дзяцей.

Жудасныя падзеі той вясны да гэтага часу адгукаюцца болем у сэрцах беларусаў. Сёння мемарыял “Хатынь” — даніна памяці тым, хто загінуў падчас Вялікай Айчыннай вайны, трагічны напамін пра жахі вайны, якія нельга дапусціць яшчэ раз.

Да гадавіны Хатынскай трагедыі ў навучальных установах Ашмяншчыны пройдуць урокі памяці пад назвай “О чем звонят колокола”.

У СШ № 3 адбыўся мітынг-рэквіем, прысвечаны гадавіне трагічнай гібелі жыхароў Хатыні.  Школьнікі слухалі аб вялікай трагедыі маленькай вёскі Хатынь, якая з’яўляецца сімвалам усіх спаленых вёсак у Беларусі. Сапраўды, з таго часу прайшло больш за сем дзясяткаў гадоў, а памяць аб гэтых падзеях працягвае жыць. Чорнае крыло вайны, чырвоныя іскры агню да гэтага часу абпальваюць нашыя сэрцы, нагадваючы аб тым, як важна захаваць мір на роднай зямлі.

І дарослыя, і дзеці “гарталі” дзясяткі старонак гістарычнай кнігі… На кожнай з іх захаваўся боль і горыч людзей, якія прайшлі дарогамі-шляхамі Вялікай Айчыннай вайны, канцэнтрацыйныя лагеры, агонь Хатыні… Рэхам у актавай зале школы адбіваліся імёны Іосіфа Камінскага, Віктара Жалабковіча, Антона Бараноўскага, Валодзі і Соні Яскевічаў, Сашы Жалабковіча, якія сталі сведкамі і ўдзельнікамі Хатынскай трагедыі. Ашмянцы запалілі лампадкі і хвілінай маўчання ўшанавалі памяць загінуўшых ад рук фашысцкіх захопнікаў жыхароў спаленых вёсак.

Кацярына РУДЗІК.



Теги:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *