Мерапрыемства да юбілею Янкі Купалы прайшло ў гарадской бібліятэцы

Культура

 

У гарадской бібліятэцы адбылася вечарына-партрэт “Пакуль ёсць Купала – будзе народ”, прымеркаваная да 140-годдзя з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры.

 

Творчасць Янкі Купалы – летапіс жыцця беларускага народа, адбітак нацыянальнага характару. Яго самабытныя творы адрозніваюцца высокай нотай духоўнасці. З цікавасцю прысутныя прайшлі пуцявінамі жыцця і творчасці Янкі Купалы. Гучала цудоўная беларуская мова, госці мерапрыемства чыталі вершы класіка. Вучні малодшых класаў сярэдняй школы № 2 удзельнічалі ў інсцэніроўцы верша Купалы “Хлопчык і лётчык”. Падчас мерапрыемства можна было пабачыць урывак са спектакля “Паўлінка” ў пастаноўцы Купалаўскага драматычнага тэатра, а таксама відэаролік пра сядзібу-музей “Вязынка”.

Адгукаліся ў сэрцы песні, пакладзеныя на вершы славутага песняра ў выкананні вядомых беларускіх артыстаў. У вечарыне прыняла ўдзел мясцовая паэтка Тарэза Іванаўна Адашкевіч, якая прачытала верш, прысвечаны Янку Купалу. Паэтычныя радкі дапамаглі раскрыць асобу паэта яшчэ больш выразна. Цікавасць выклікаў агляд літаратуры кніжнай выставы “Пясняр зямлі беларускай”.

Людміла ЗАРЭЦКАЯ, загадчык гарадской бібліятэкі.



Теги:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *