Гурштыновіч Генрых Браніслававіч: «Мяняецца  жыццё – павінны мяняцца і законы»

Общество

 

Гурштыновіч Генрых Браніслававіч, кантралёр абанентнага аддзела Ашмянскага РУП ЖКГ:

– Лічу, што рэферэндума чакае кожны беларус, таму што гэта важная і вызначальная для жыхароў нашай краіны падзея. Я асабіста чакаю. Пайду на свой выбарчы ўчастак у Жупранах абавязкова, таму што я адчуваю адказнасць за будучыню краіны і сваёй сям’і – дзяцей і ўнукаў. Думаю прыняць удзел у датэрміновым галасаванні, таму што маю на нядзелю некаторыя ўласныя планы.

Змены ў Канстытуцыі наспявалі паступова, таму што Беларусь развіваецца, змяняецца, рухаецца ўперад. Мяняецца жыццё – павінны мяняцца і законы. Уважліва прачытаў праект Канстытуцыі і з поўнай упэўненасцю скажу, што буду галасаваць “за” тыя змены і дапаўненні, якія прапануецца ўнесці ў дакумент. Хіба можна быць супраць захавання гістарычнай праўды і памяці пра Вялікую Айчынную вайну, сапраўдных сямейных каштоўнасцей, выхавання патрыятызму? Гэта тыя асновапакладальныя нормы, на якіх выхоўвалася маё пакаленне і якія дадуць магчымасць нашай краіне рухацца ўперад.



Теги:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *