18 верасня будзе перакрыты рух аўтатранспарту праз цэнтр горада

Общество

 

18 верасня падчас святкавання юбілею Ашмян будзе перакрыты рух аўтатранспарту праз цэнтр горада, таму адбудуцца змены ў схеме маршруту аўтобусаў №4 і Кальчуны – Бальніца.

Замест прыпынку ля праваслаўнага храма аўтобус будзе высаджваць пасажыраў на аўтастанцыі, а затым прадаўжаць свой рух праз вуліцу Барунскую, на бальніцу і квартал Будаўнікоў. Апошнім прыпынкам маршруту стане пляцоўка на вуліцы Савецкай побач з крамай “Мясная лаўка”. Па такой схеме транспарт будзе рухацца ў адваротным напрамку.

Як паведамілі ў філіяле “Ашмянскі аўтапарк №13” ААТ “Гроднааблаўтатранс”, расклад руху пры гэтым не зменіцца. Што датычыцца прыгадных і міжгарадскіх аўтобусаў, то яны таксама пойдуць у аб’езд – праз вуліцу Барунскую.