Экскурсію з выхадам на аб’ект прапануюць ашмянцам і гасцям свята супрацоўнікі краязнаўчага музея

Анонсы событий

 

Больш поўна пазнаёміцца з гісторыяй горада ашмянцы і госці юбілейнага свята змогуць падчас экскурсій, якія арганізуюць супрацоўнікі краязнаўчага музея імя Францішка Багушэвіча ў суботу, 18 верасня. Асноўнай экскурсійнай пляцоўкай стане плошча 17 Верасня. Экскурсаводы пакажуць вам горад не толькі з розных відавых кропак, але і “перамесцяць” у часе, раскажуць пра аб’екты, якія ўжо не існуюць, і славутасці, захаваныя па сённяшні дзень. Вы атрымаеце адказ на пытанне, як узнікла плошча 17 Верасня і чаму яна носіць такую назву.

Знаёмства з нашым старажытным горадам і яго людзьмі працягнецца на інтэрактыўнай пляцоўцы перад будынкам музея. Тут вас чакае шмат прыемных сюрпрызаў і цікавостак.