Літаратурна-дакументальная выстава “Жыццё ў Слове…”

Общество

 

Перасоўная выстава “Жыццё ў Слове” ахоплівае гісторыю беларускага кнігадрукавання з XVI па XXI ст. Паказаны кнігі, якія ў пэўнай ступені сталі сімвалам сваёй эпохі.

Выстава пачынаецца з Бібліі Францыска Скарыны, з першай на ўсходнеславянскіх землях друкаванай кнігі. Завяршаецца таксама Бібліяй – “кнігай кніг” – сучаснымі перакладамі Бібліі на беларускую мову.

Прадстаўлены не толькі кнігі і самі аўтары. Таксама паказаны такія важныя падзеі як І Суветная і ІІ Сусветная войны, у якія былі ўцягнуты дзясяткі краін свету. Трагічныя падзеі ХХ стагоддзя знайшлі сваё адлюстраванне ў літаратуры як дакументальнай, так і мастацкай. Ёсць магчымасць гаварыць не толькі пра беларускую літаратуру, але і сусветную, параўнаць погляды людзей розных нацый, розных дзяржаў на адну і тую ж падзею. Што аб’ядноўвае нас у гэтым свеце, якія ў нас агульныя памкненні? Літаратура дае магчымасць адказаць на гэтыя пытанні.

Ашмянскі краязнаўчы музей шчыра дзякуе за прадстаўленую выстаўку Дзяржаўны музей беларускай літаратуры, г.Мінск.

Запрашаем усіх зацікаўленых і неабыякавых жыхароў і гасцей нашага гораду.

Музей працуе – аўторак-нядзеля, 10.00-19.00, без перапынка.