Кніга – у падарунак гораду

Анонсы событий

Горад актыўна рыхтуецца да святкавання свайго юбілею. Шмат змен, прымеркаваных да прыгожай даты, ужо можна заўважыць на вуліцах.

«Ашмяны і ваколіцы. Падарожжа ў часе» — кніга вядомага калекцыянера Уладзіміра Ліхадзедава стане чарговым падарункам гораду да юбілею горада. Пад вокладкай выдання сабрана ўнікальная калекцыя фота і паштовак, многія з якіх будуць апублікаваны ўпершыню. Кніга наглядна распавядае пра гісторыю нашага краю з канца XIX да сярэдзіны XX стагоддзя.

Сабраць настолькі багатую фактуру аб такіх невялікіх раёнах – няпроста. На фота — самыя цікавыя сюжэты і непаўторныя пейзажы даўніх Свіслаччыны і Ашмяншчыны, якія для многіх жыхароў, напэўна, стануць адкрыццём.Калекцыянер аб’ездзіў усю Беларусь, шукаючы невядомыя гістарычныя помнікі, пра якія даведаўся са сваёй калекцыі, арганізаваў вакол сябе неабыякавых людзей і ўсё дзеля таго, каб даведацца новыя, нязведаныя да гэтага факты аб роднай зямлі.Кніга «Ашмяны і ваколіцы. Падарожжа ў часе» — гэта 224 старонкі, на якіх размешчаны каля чатырох сотняў фота. Выпушчаная яна будзе ў 1000 асобніках.Кожнае фота, кожная паштоўка, апублікаваная на старонках выдання мае велізарную значнасць для Ашмянскага раёна. На працу над выданнем у аўтара сышло паўгода, а тэкст напісаны адразу на трох мовах — рускай, беларускай і англійскай.Інга ГІЗ.