Ашмянцы XIV-XX стагоддзяў паклічуць у госці, або якія яшчэ сюрпрызы рыхтуе свята горада

680-летие г. Ошмяны Анонсы событий Год народного единства Культура

 

Багаты на падзеі верасень абяцае ашмянцам насычаную культурную і не толькі праграму. Крыху пазней мы раскажам пра адкрыццё новых аб’ектаў, запланаваных у райцэнтры да Дня народнага адзінства і як падарунак да 680-годдзя горада.

Сёння ж засяродзім увагу на некаторых штрыхах свята, якое адбудзецца 18 верасня. Акурат да імпрэзы тэматычную пляцоўку «Гісторыя аднаго горада. Ашмянам — 680!» рыхтуе ўпраўленне адукацыі.  Наведвальнікаў чакае жывая галерэя гістарычных касцюмаў з часоў сярэднявечча і да нашых дзён. Дзякуючы намаганням устаноў адукацыі раёна ўжо пашыта каля 20 касцюмаў, якія яскрава характарызуюць гараджан той ці іншай эпохі, іх звычкі і побыт.

Мадэльны шэраг адзення дапоўніць фотавыстава, якая дапаможа здзейсніць падарожжа ў мінулае і даведацца, як наш горад выглядаў у розныя часы.