Нагадваем, што даслаць вершы на конкурс “Гэта ўсё – мая Радзіма!” можна да канца жніўня

680-летие г. Ошмяны Культура

Да святкавання юбілею нашага райцэнтра і з мэтай пошуку таленавітых аўтараў рады будзем атрымаць ад нашых чытачоў вершы грамадзянскай тэматыкі аб Ашмяншчыне – яе гісторыі і славутасцях, працавітых і слынных асобах, прыгожай і маляўнічай прыродзе.

Конкурс праводзіцца з 10 чэрвеня па 31 жніўня ўключна, у дзвюх намінацыях: “Родны мой горад, любоў мая!” і “Мой любімы родны край, ты прыгожы, нібы рай!” Кожны ўдзельнік конкурсу прадстаўляе не больш за адзін паэтычны твор у выбранай намінацыі.

На конкурс прымаюцца вершы на беларускай або рускай мовах. Абавязкова павінны быць указаны намінацыя, прозвішча і імя ўдзельніка, кантактны тэлефон і ўзрост.

Вершы чакаем на электронны адрас alina-sanyk@mail.ru ці па традыцыйнай пошце:

231103, г. Ашмяны, вул. Савецкая, 88, рэдакцыя раённай газеты “Ашмянскі веснік” з паметкай “На конкурс паэтычнай творчасці”.

Пераможцы будуць вызначаны ў кожнай намінацыі. Іх чакаюць дыпломы і памятныя падарункі. Лепшыя творы будуць апублікаваны ў раённай газеце на “Літаратурнай старонцы”.

Аліна САНЮК.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *