Завяршылася акцыя “Велікодная карзіна”

Общество

 

Сёння завяршылася акцыя “Велікодная карзіна”, якая праходзіла ў нашым горадзе на працягу апошняга тыдня.

Протаіерэй храма Уваскрасення Хрыстова Пётр Пятлёха разам з вучнямі гімназіі і першым сакратаром раённага камітэта грамадскага аб’яднання БРСМ Вікторыяй Прэцкайла-Місютай наведалі аддзяленне дзённага знаходжання інвалідаў, дзе перадалі прысутным падарункі, якія сабралі неабыякавыя людзі нашага горада.

У ліку падарункаў аказаліся не толькі прадукты харчавання і прысмакі, але і шмат карысных і неабходных у паўсядзённым жыцці рэчаў: сродкі гігіены, мыючыя і чысцячыя сродкі, канцылярскія прыналежнасці.

Як запэўнілі арганізатары “Велікоднай карзіны”, гэта не апошняя акцыя, у якой можа ўзяць удзел кожны жыхар нашага горада і раёна. Падобныя мерапрыемствы праходзяць у нашым раёне даволі часта. Так што сачыце за навінамі і паспяшайцеся рабіць добрыя справы.

Антон Мальшэўскі.

Фота аўтара.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *