Сёння да акцыі далучыліся вучні восьмага класа гімназіі, актывісты РК ГА “БРСМ”.
На ўваходзе ў магазін “Евроопт” па завулку 17 Верасня, 6а. яны сустракалі наведвальнікаў і прапаноўвалі ім зрабіць свой унёсак у добрую справу дапамогі тым людзям, якім цяжка самастойна падрыхтавацца да свята Вялікадня.
Усе падарункі ад неабыякавых людзей, якія ўчора былі сабраны ў “Велікодную карзіну” падчас акцыі ў магазіне “Санта” ў квартале, былі перададзены айцу Пятру Пятлёху і прыхаджанам з храма Уваскрасення Хрыстова для размеркавання паміж дзецьмі, адзінокімі пажылымі грамадзянамі, інвалідамі і малазабяспечанымі сем’ямі.
Антон Мальшэўскі.
Фота Святланы Муцянскай.