У 35-ю гадавіну Чарнобыльскай трагедыі ў раённым цэнтры культуры г. Ашмяны адбылося мерапрыемства, прысвечанае гэтай даце

Общество

 

Каля 35 працэнтаў чарнобыльскіх выпадзенняў радыяцыі, у прыватнасці радыёактыўнага цэзія, на еўрапейскім кантыненце знаходзіцца на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, таму наступствы Чарнобыля для Беларусі вызначаны, як «нацыянальнае экалагічнае бедства». На жаль, сведкаў тых падзей з кожным годам становіцца ўсё меней, а сама гісторыя абрастае новымі фактамі, адкрыццямі і чуткамі.

На сустрэчы з вучнямі сярэдніх класаў СШ № 2 вядучыя расказалі новым пакаленням пра падзеі тых чорных дзён і месяцаў, калі адбыўся выбух на чацвёртым блоку Чарнобыльскай АЭС: пра гераізм простых людзей, якія сваімі целамі закрывалі свет ад радыяцыі, пра лёс зямель і людзей, што накрыла хваляй радыяцыі, пра наступствы гэтай трагедыі, з якімі давядзецца жыць яшчэ не аднаму пакаленню.

Антон Мальшэўскі.

Фота Святланы Муцянскай.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *