Паўночная вежа Гальшанскага замка напаўняецца экспанатамі

Культура

 

Пачынаючы з 2017 года, рэстаўрацыйныя работы на Гальшанскім замку не спыняюцца. Зараз акцэнт – на ўнутранай аздобе паўночнай вежы, дзе размесціцца музейная “халодная” экспазіцыя. Цяпер тут устанаўліваваецца неабходнае абсталяванне і элементы экспазіцыі.

— Работа па музеефікацыі паўночнай вежы Гальшанскага замка працягваецца, — адзначае дырэктар Ашмянскага краязнаўчага музея імя Ф.К. Багушэвіча Алена Жасткова. – Вітрыны першага яруса ў чаканні моманту напаўнення экспанатамі, менавіта там зойме належнае месца вядомая геральдычная кафля часоў Паўла Стэфана Сапегі. Ідуць працы па мастацкім аздабленні сцен кожнага яруса. Трэці паверх запоўнілі выявы замка, і ўжо гатовы прэзентаваць наведвальнікам ўсю веліч і разнастайнасць Каменнай кветкі.

Аліна Беліцкая.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *