Акцыя па добраўпарадкаванні мемарыялаў ў памяць аб спаленых вёсках пряцягваецца ў раёне

Культура

Падтрыманне ў належным стане помнікаў воінскай славы і месцаў пахаванняў – наш святы абавязак, як нашчадкаў тых людзей, якія неслі нам перамогу праз гады жудасных войн, што ішлі праз нашу зямлю.

Да акцыі па добраўпарадкаванні мемарыялаў Вялікай Айчыннай вайны ў памяць аб спаленых вёсках падключыліся вучні сярэдняй школы № 2 г. Ашмяны і Ашмянская раённая ветэрынарная станцыя.

Сёння члены піянерскага атрада “Дружны”, вучні 8 “А” класа Арсеній Емельяновіч, Аляксей Блажыеўскі, Дзмітрый Шанько, Рыгор Лукашэвіч, Ягор Каляга і Дзмітрый Дэмскі са сваім класным кіраўніком Вольгай Дваранскай наводзілі парадак каля помніка воінам-вызваліцелям у гарадскім парку.

– Гэта добрая і патрэбная справа – даглядаць месцы, у якіх канцэнтрыруецца наша гісторыя, – падзяліўся сваімі думкамі васьмікласнік Ягор Каляга. – Калі мы сёння сюды прыйшлі, то ўбачылі, што работы тут хапае: падмесці, падгрэбсці, прыбраць старыя кветкі.

Гэта ўжо другая акцыя за гэты год, у якой удзельнічае піянерскі атрад – да Дня воінаў-інтэрнацыяналістаў піянеры ўжо наводзілі парадак на магіле воіна-афганца Эдуарда Клінцэвіча.

Супрацоўнікі ветстанцыі зрабілі свой унёсак у агульную справу прабраўшы тэрыторыю каля памятніка землякам у Міхайлоўшчыне Гальшанскага сельсавета.

Антон Мальшэўскі.

Фота аўтара.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *