Святочныя мерапрыемствы, прымеркаваныя да 8 Сакавіка, праходзяць у гэтыя дні на Гродзеншчыне

Анонсы событий

 

Сакавік – гэта не толькі пачатак вясны, але і свята, расквечанае ўсмешкамі жанчын. У гэты дзень будуць гучаць самыя цеплыя словы віншаванняў нашым матулям, каханым, сёстрам, калегам-жанчынам.

Шмат святочных мерапрыемстваў, прымеркаваных да 8 Сакавіка, адбываецца ў гэтыя дні на Гродзеншчыне.

Сёння жанчыны-актывісткі Прынёмання прынялі ўдзел ва ўрачыстым прыёме губернатарам вобласці Уладзімірам Каранікам. Ашмянскі раён на ўрачыстасці прадстаўляла дырэктар тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Лілія Невяркевіч.

Старшыня раённай арганізацыі Беларускага саюза жанчын, дырэктар СШ №1 Марына Куліковіч запрошана на свята “Вясною ў шчасце верыцца”, якое пройдзе ў Гродзенскай абласной філармоніі, дзе будуць падведзены вынікі абласнога і раённага этапаў рэспубліканскага конкурсу “Жанчына года”.

Напярэдадні Міжнароднага жаночага свята ўрачысты прыём жанчын правядзе старшыня Ашмянскага раённага выканаўчага камітэта Уладзіслаў Гершгорын. 5 сакавіка, у 15.00, у раённым Доме культуры адбудзецца святочны канцэрт пад назвай “І зноў кветак кругазварот” з удзелам лепшых калектываў і выканаўцаў Ашмяншчыны. Раённы савет ветэранаў і раённая арганізацыя Беларускага саюза жанчын падрыхтавала віншаванні ветэрану Вялікай Айчыннай вайны Таццяне Мягковай.

Мерапрыемствы пройдуць таксама ва ўстановах адукацыі і культуры, бібліятэках раёна. Віншаванне жанчын ў працоўных калектывах арганізуюць прафкамы галіновых прафсаюзных арганізацый.

Аліна САНЮК.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *