95 год адзначыў вязень фашысцкага лагера Уладзімір Міхайлавіч Лашкоўскі

Культура

 

Слаўны юбілей — 95-ы год нараджэння — адзначыў жыхар аграгарадка Граўжышкі, вязень фашысцкага лагера Уладзімір Міхайлавіч Лашкоўскі.

Шчырыя віншаванні са святочнай датай прымаў юбіляр ад імя старшыні райвыканкама Уладзіслава Гершгорына, раённага савета ветэранаў, грамадскіх аб’яднанняў «БРСМ» і «Белая Русь», раённага аб’яднання арганізацый прафсаюзаў і райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу, а таксама ад сельвыканкама. Самымі чаканымі сталі, канешне ж, віншаванні ад родных — дзвюх дачок, пяці ўнукаў і сямі праўнукаў.

І хаця сустрэча з гасцямі адбылася праз шыбу — меры прафілактыкі вымушаюць прытрымлівацца правіл бяспекі — паштоўкі, падарункі і цёплыя словы віншаванняў Уладзіміру Міхайлавічу перадала яго дачка Людміла. Менавіта ў яе жыве мужчына апошнія дваццаць гадоў.

All-focus

На Ашмяншчыну дзядуля перабраўся з Навагрудскага раёна, дзе нарадзіўся, адкуль быў вывезены ў фашысцкі лагер, куды вярнуўся пасля вайны. Сваёй малой радзіме ён аддаў 45 гадоў працоўнага стажу, прысвяціўшы жыццё клопатам сельскай гаспадаркі.

І хоць у нас не атрымалася пагутарыць з Уладзімірам Міхайлавічам, яго дачка перадала нам важкі стос яго ўспамінаў, пакладзеных на паперу, — так, вязень фашысцкага лагера вёў дзённік.

Падрабязней пра жыццё Уладзіміра Лашкоўскага, яго ўспаміны пра ўтрыманне ў лагеры і пасляваеннае будаўніцтва чытайце ў бліжэйшым нумары газеты «Ашмянскі веснік».

Людміла РЫБІК.

Фота з сямейнага архіва Лашкоўскіх.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *