У Гальшанскай дзіцячай школе мастацтваў прайшоў тэматычны канцэрт “За Беларусь!”

 

Інструментальныя кампазіцыі, вершы, гульні і інтэлектуальныя конкурсы, якія былі ўключаны ў канцэртную праграму, аб’яднала агульная тэма – “Мая краіна – Беларусь!” Беларуская народная музыка, творы вядомых беларускіх кампазітараў прагучалі ў выкананні выхаванцаў школы мастацтваў Ангеліны Ляўкоўскай, Ксеніі Ляўкоўскай, Данііла Ласёнка, Ганны Астроўскай, Валянціны Ягела, Веранікі Лаўрыновіч. Да дзяцей далучыліся настаўнікі Святлана Шыдлоўская, Алеся Герман, Ларыса Касцючэнка, Анастасія Калядка і Уладзімір Гайдукевіч.

Цімафей Шыдлоўскі выразна і ўзнёсла прачытаў верш Міхася Пазнякова “Беларусь”, кожным радком якога шчыра прызнаўся ў любові да роднага краю.

Дадаткам да музычных кампазіцый сталі інтэлектуальныя конкурсы на веданне роднай мовы, а таксама гульні ў суправаджэнні беларускай народнай музыкі, у якіх актыўна прымалі ўдзел вучні школы.

Аліна БЕЛІЦКАЯ

0

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Регистрация
*
*
Генерация пароля