«Гальшанскі замак — 2012»: праграма фестывалю

Культура События

Фестываль “Гальшанскі замак-2012 – Карнавал стагоддзяў” адбудзецца ў Гальшанах 26 мая. Мерапрыемства заснавана Ашмянскім райвыканкамам і турыстычным агенцтвам “Гісторыя-Тур”.

У праграме фестывалю: парад рэтра-машын, шматлікія выставы, майстар-клас па танцу, дзе можна будзе вывучыць старадаўнія народныя і сярэднявечныя танцы, танцы эпох Рэнесанса і Барока, танцы беларускіх мястэчак, рыцарскі і конны турніры, турнір лучнікаў, выступленні тэатральных гуртоў “Яварына” і “Фламея”, канцэрт старадаўняй музыкі, агнявое прадстаўленне, выставы рамёстваў і сувенірнай прадукцыі.

Кошт білетаў для дзяцей ад трох гадоў, школьнікаў і студэнтаў (па студэнцкаму білету) – 20 тысяч рублёў, для дарослых – 40 тысяч рублёў.

Праграма Міжнародных Гальшанскіх чытанняў “Гісторыка-культурная спадчына Ашмяншчыны”

25 мая аг. Гальшаны


9.30-10.00
Рэгістрацыя ўдзельнікаў канферэнцыі (Гальшаны, сельскі Дом культуры)

10.00-10.30 Азнаямленне з выстаўкамі:
— фотавыстаўка гісторыка-культурнай спадчыны Ашмяншчыны «Шануючы памяць краю свайго…»;
— «Культавыя збудаванні вачыма юных мастакоў» па выніках рэгіянальнага конкурсу дзіцячых школ мастацтваў Астравецкага, Ашмянскага і Смаргонскага раёнаў;
— выстаўка «Гальшанскі альфабэт»;
— выстаўка ўнікальных і арыгінальных выданняў навуковай бібліятэкі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі;
— выстаўка літаратуры «Край сівой даўніны і прыгожых легенд»;
— выстаўка «Новыя археалагічныя знаходкі на тэрыторыі Ашмянскага раёна».
Рэтраспектыўная прэзентацыя па выніках мінулых канферэнцый, прысвечаная юбілею Гальшанскіх чытанняў.

10.30-11.00 Тэатралізаваны пралог «3 гісторыі маёй старонкі».

11.00-13.00 Адкрыццё і пленарнае пасяджэнне канферэнцыі. Прэзентацыя музычнай сюіты кампазітара Ганны Кароткінай «Гальшаны».

14.00-15.00 Наведванне   археалагічных   раскопак   з   азнаямленнем вынікаў даследаванняў.

15.00-17.00 Праца па секцыях

Секцыя №1 (Гальшанскі сельскі Дом культуры)

Секцыя № 2 (Гальшанская гімназія).

17.00-18.00 Канцэрт духоўнай музыкі.



5 комментариев по теме “«Гальшанскі замак — 2012»: праграма фестывалю

  1. В расписание закралась опечатка, однако — дата написана «25 мая».
    Надо бы исправить, дабы не вводить общественность в заблуждение)

  2. По-моему это не опечатка.все правильно 26 фестиваль а 25 чытанні.

  3. «дзіцячых школ мастацтваў Астравецкага, Ашмянскага і Смаргонскага раёнаў»

    Шкада, што Іўеўскі застаўся ў баку 🙂 Ён на сучаснай карце Гродзенскай вобласці выглядае асобным ад трох названых, але ж у гістарычным кантэксце вельмі ім блізкі. Гэта і частка гістарычнага Ашмянскага павета, ды і Трабы — другая старадаўняя вотчына князёў Гальшанскіх — акурат у Іўеўскім.

  4. Сапраўды, шкада. Гісторыя Трабаў і Гальшан вельмі пераплятаецца ў глыбіні стагоддзяў. Менавіта княгіня Марына Гальшанская была заснавальніцай першай школы ў Трабскім замку.

  5. А вечером будут гуляния,как в прошлом году? или в 18-00 все заканчивается?

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *