«Ад дабра дабра не шукаюць» — меркаванне ашмянцаў аб падзеях апошніх дзён

Культура

 

Сітуацыя, якая склалася ў нашай краіне апошнім часам, напружвае. Спробы дыстабілізіраваць грамадства падрываюць нашу эканоміку, разбураюць той фундамент, які мацаваўся на працягу ўсяго існавання незалежнай дзяржавы. Кожнаму з нас хочацца міру, спакою і веры ў тое, што галоўныя каштоўнасці беларускага грамадства будуць захаваны: для тых, хто дбае пра дабрабыт краіны сёння, і каму жыць і клапаціцца пра яе будучыню заўтра.


Сваё меркаванне пра падзеі ў Беларусі выказваюць нераўнадушныя жыхары Ашмяншчыны.
Генрых Ляшчэвіч, старшыня раённай арганізацыі Камуністычнай партыі Беларусі:
— Ад дабра дабра не шукаюць. Так лічылі нашы мудрыя продкі. Кожны, каму давялося жыць, працаваць, ствараць сем’і і выхоўваць дзяцей у няпростыя і супярэчлівыя 90-я, пагодзіцца: мы, беларусы, зрабілі значны крок наперад ва ўсіх сферах. Адукацыя, ахова здароўя, будаўніцтва, прамысловасць, сельская гаспадарка – ва ўсім ёсць зерне, якое дае моцныя плады. Мы рэалізуем інвестыцыйныя праекты, ствараем новыя рабочыя месцы, добраўпарадкуем нашы населеныя пункты і не перастаем клапаціцца пра тых, каму асабліва патрэбны ўвага і падтрымка: ветэранах вайны, пажылых, людзях з абмежаванымі магчымасцямі.
Сёння ў радах нашай партыі на Ашмяншчыне налічваецца 15 чалавек. Нас няшмат, але нашы шэрагі вельмі паважаныя, за нашымі плячамі вялікі стаж працоўнага вопыту і жыццёвага досведу.
Мы бярэм інфармацыю не толькі са СМІ, але і з жыцця. Я ведаю, як жыве народ у Малдове, Украіне, Літве са слоў сваіх сваякоў. Я часта вяду тэлефонныя размовы са сваімі сябрамі з Хабараўскага краю. Добра там, дзе нас няма.
Хто сёння выражае свой пратэст у Беларусі? Хто патрабуе перамен ў нашым раёне? У большасці сваёй гэта людзі далёка не бедныя. А нашы рабочыя, нашы аграрыі ў гэты час не дыскутуюць. Яны ўбіраюць хлеб і стаяць ля станка. Каб нам з вамі было што есці, каб не былі пустымі паліцы ў крамах.
І я, і мае аднадумцы па партыі не могуць сказаць, што ў Беларусі жывецца дрэнна. А той, хто так гаворыць, павінен паглядзець на сябе. Пачынаць заўсёды трэба з сябе – як ты працуеш, чаго дасягнуў, што зрабіў для сям’і?
Вось я гляджу на беларусаў, якія едуць у другія краіны, і пытаюся: чаго вы шукаеце? Тут на самой справе шмат станоўчага, трэба думаць, аналізаваць, бачыць плюсы, а не заўзята шукаць негатыў. Нам, хто жыве ў Беларусі, грэх скардзіцца. Тут ёсць усё, каб жыць, працаваць, выхоўваць дзяцей.
Можна ўсё разбурыць і пачаць з нуля, зноў будаваць і адраджаць… Але навошта, калі ўсё ў нас і так ёсць!



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *