Малады кіраўнік: «Веды толькі тады веды, калі яны набытыя намаганнямі сваёй думкі, а не памяццю»

Образование

Алена Кумпіцкая – намеснік дырэктара сярэдняй школы № 3, малады таленавіты настаўнік, педагог-трэнер шматпрофільнага цэнтра “Інтэлект”. Вынік яе працы — 6 прызавых месцаў у раённай алімпіядзе, 1 і 3 месца на абласной ў 2011-2012 навучальным годзе; 12 прызавых месцаў у раёне і 2 месца ў вобласці ў 2010-2011 навучальным годзе. Нядаўна яе выхаванец Георгій Камянецкі вярнуўся з рэспубліканскай алімпіяды з перамогай — ён заняў другое месца.

Перамога – гэта вынік карпатлівай сумеснай работа настаўніка і вучня. Алена Леанідаўна ўпэўнена, што няма такой тэмы ў біялогіі, якой бы не ведаў Георгій. Яна падзялілася, як, на яе погляд, трэба выхоўваць пераможцаў.
— Я лічу, што кожнае дзіця — асоба, індывідуальная і непаўторная, якая патрабуе асаблівага падыходу. Таму ў сваёй працы карыстаюся словамі Л.М. Талстога: » Веды толькі тады веды, калі яны набытыя намаганнямі сваёй думкі, а не памяццю … «. На ўроках, факультатыўных заняткаў і занятках цэнтра «Інтэлект» спрабую абудзіць дзіцячую думку, прымусіць дзяцей думаць, аналізаваць, параўноўваць, увесь час працаваць на апярэджанне матэрыялу.

Галоўным фактарам, на мой погляд, які вызначае развіццё вучня ў алімпіядным руху, выступае не змест, а метады яго засваення. Важна не тое, чаго мы вучым, а як мы гэта робім. Веды, атрыманыя ў гатовым выглядзе, як правіла, выклікаюць цяжкасці ў вучняў у іх прымяненні да тлумачэння назіраных з’яў і вырашэнні канкрэтных задач. Працэс падрыхтоўкі вучня будзе паспяховым менавіта тады, калі выкарыстоўваюцца актыўныя формы навучання. Навучанне на занятках павінна ствараць зону цяжкасцяў для навучэнцаў і дарыць радасць яе пераадолення. Усё гэта спрыяе ўмацаванню тэарэтычнага падмурка па прадмеце і, як следства, павялічвае верагоднасць патэнцыйнага поспеху на алімпіядзе.
Як сёння настаўніку ў школе падрыхтаваць пераможцу алімпіяды?

На сваіх ўроках, літаральна з 1 верасня, калі шасцікласнікі прыходзяць на ўрок біялогіі, самае галоўнае – ўбачыць неардынарна думаючых дзяцей у вобласці біялогіі, захапіць іх сваім прадметам і паступова, нязмушана ўскладняць матэрыял, як на ўроках, так і на факультатыўных занятках. Па зразумелых прычынах вялікай колькасці дзяцей на дадзеным этапе быць не можа.

Толькі настаўнік, які прагне ведаў можа добра падрыхтаваць сваіх падапечных. Спачатку педагог паглынае ўсё новае, а затым шчодра дзеліцца ім з дзецьмі. Пры любой магчымасці набываю сучасную літаратуру, знаёмлюся з рознымі навінкамі, прычым вялікую колькасць кніг набываю па сетцы Інтэрнэт у электронным выглядзе. Гэта падручнікі ВНУ: па малекулярнай біялогіі, біяхіміі, фізіялогіі раслін і жывёл, альгалогіі і мікалогіі, імуналогіі і іншыя.

Неабходна імкнуцца «падкідваць» вучням дадатковую літаратуру, ствараць такія сітуацыі, якія падахвочваюць дзяцей «здзейсніць экскурс за старонкі дапаможнікаў і падручнікаў». Прыватным выпадкам развіцця асобы алімпіёніка з’яўляецца авалоданне навучэнцамі рознымі разумовымі аперацыямі: уменнем сінтэзаваць, параўноўваць, абагульняць, класіфікаваць. Ну і, вядома ж, настаўнік павінен выкарыстоўваць любыя магчымасці для пошуку тыповых заданняў леташніх абласных, рэспубліканскіх, міжнародных алімпіяд з мэтай адпрацоўкі тэарэтычных ведаў і практычных уменняў.

Безумоўна, заняткі ў цэнтры «Інтэлект» многа даюць вучням, працуюць на вынік. Урок я будую так, каб навучэнцам розных класаў можна было працаваць над адным пытаннем, адной тэмай. А для гэтага перад заняткам трэба індывідуальна падысці да кожнага дзіцяці: аднаму даць проста пачытаць тэму, іншаму растлумачыць, з трэцім сумесна разабраць цяжкія пытанні. Важна, каб на наступным занятку было камфортна ўсім, усе працавалі ў адзіным ключы і ў выніку ў кожнага быў аднолькавы багаж ведаў.

Вядома, на сённяшні дзень важна выкарыстоўваць для падрыхтоўкі да алімпіяды камп’ютарныя тэхналогіі. Такая форма падрыхтоўкі дазваляе ў канцэнтраванай форме вывучаць і паўтараць матэрыял па тэме ў тэмпе, які кожны вучань сам падбірае ў адпаведнасці з індывідуальнымі асаблівасцямі. Праца на камп’ютарах стварае ў навучэнцаў станоўчы эмацыянальны настрой, забяспечваюць іх вялікую інфармаванасць. У сваёй рабоце выкарыстоўваю камп’ютарную праграму «Краб», з дапамогай якой складаю тэсты пэўнай складанасці не толькі для таго, каб праверыць веды навучэнцаў, а часам для таго, каб паставіць вучня ў рамкі, абмежаваныя часам (як на алімпіядзе).

З дапамогай сеткі інтэрнэта на практычных занятках выкарыстоўваю расійскія сістэмы віртуальнага эксперыменту — гэта праграмныя комплексы, якія дазваляюць навучэнцам праводзіць эксперыменты ў «віртуальнай лабараторыі». Галоўнае іх перавага — яны дазваляюць праводзіць такія эксперыменты, якія ў рэальнасці немагчымыя. Пры падрыхтоўцы вучняў да алімпіяды важна выкарыстоўваць і такую форму работы, як – работа з тэрміналагічным слоўнікам. Разбор аднаго слова можа выклікаць шэраг паняццяў, якія трэба тлумачыць, разбіраць.
Заўсёды матывірую вучняў на вынік і лічу, што калі хоць раз перажывеш пачуццё перамогі, напрыклад, на абласной алімпіядзе, то цяжка адмовіцца ад таго, каб яшчэ раз перажыць гэтае пачуццё.

Ларыса КАХАНОЎСКАЯ.
На здымку: (злева направа) Георгій Камянецкі, Алена Кумпіцкая, Алена Буткевіч.
Фота Святланы МУЦЯНСКАЙ.



1 комментарий по теме “Малады кіраўнік: «Веды толькі тады веды, калі яны набытыя намаганнямі сваёй думкі, а не памяццю»

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *