Ашмянскі краязнаўчы музей имя Ф.К.Багушэвіча анансуе адкрыццё новай выставы

Анонсы событий

 

З 18 чэрвеня да ўвагі наведвальнікаў мы прадстаўляем творчасць нашай таленавітай зямлячкі, мастачкі Надзеі Мікелсонс.

Прадстаўленыя кампазіцыі складаюцца ў адзіную мастацкую выставу пад назвай “Мой утульны сусвет”. Кожны твор — відавочная спроба адлюстраваць перажыванне наваколля, магчыма крыху змрочная на першы погляд, але пры пільным разгляданні, гледачом авалодвае сапраўднае адчуванне пяшчотнай утульнасці, што зачароўвае, кліча ў свой сусвет. Карціны Надзеі з тых, што правакуюць на рэфлексіі, мары, успаміны, дый проста на добры настрой.

Сама Надзея, як і ейныя творы – згустак супярэчлівасцей – далікатная і сарамлівая прыгажуня – трэнер па паўэрліфтынгу, а ўжо вольны час аддадзены любімаму хобі. Надзея – мастак-самавучка, магчыма таму асабіста вельмі сціпла ставіцца да сваёй творчасці, а мы, лічым за гонар правесці на сваёй пляцоўцы першую персанальную выставу ашмянскай мастачкі Надзеі Мікелсонс і запрашаем вас усіх да знаёмства з яе ўтульным сусветам!

Выстава працуе з 18 чэрвеня, з 10-00 да 19-00, у выставачнай зале музея: г.Ашмяны, вул.Савецкая, 128.

У сувязі з эпідэміялагічным становішчам прадугледжаныя відэа-падарожжы па выставе з удзелам аўтара, сачыце за інфармацыяй ў сац.сетках і на нашым сайце.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *