Тыдзень дзіцячай кнігі стартаваў у бібліятэцы

События

“Імяніны кніжкі дзіцячай” – пад такой назвай прайшло ў дзіцячай бібліятэцы свята, прысвечанае адкрыццю тыдня дзіцячай кнігі. Разам з супрацоўнікамі бібліятэкі  мерапрыемства  рыхтавалі ўдзельнікі аматарскага аб’яднання “Лялечны  карагод” Вікторыя Свірская, Аліна Сладзінская і Вікторыя Андрыеўская і выхаванцы дзіцячай школы мастацтваў.  Арганізатары зрабілі ўсё, каб гасцям, выхаванцам сацыяльнага прытулку і другакласнікам  СШ №3, у бібліятэцы спадабалася. Для іх праводзіліся розныя конкурсы і гульні. Па выніках мінулага года былі ўзнагароджаны  самыя актыўныя чытачы. Напрыканцы свята Кніжка запрасіла дзяцей на імянінны торт у выглядзе кнігі.  Разам з юнымі чытачамі частаваліся ласункамі і казачныя персанажы, якія  “сышлі” з кніжчыных старонак.

Фота Святланы Муцянскай.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *