Аб утварэнні Ашмянскай раённай камісіі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Главное

 

Разгледзеўшы пратаколы сходаў кіруючых органаў арганізацыйных структур грамадскіх аб’яднанняў, заявы грамадзян аб вылучэнні прадстаўнікоў у склад Ашмянскай раённай камісіі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і ў адпаведнасці з артыкуламі 24 і 34 Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь прэзідыум Ашмянскага раённага Савета дэпутатаў і Ашмянскі раённы выканаўчы камітэт РАШЫЛІ:

 

  1. Утварыць Ашмянскую раённую камісію па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь колькасцю трынаццаць чалавек у наступным складзе:

Вайшнаровіч Віктар Іванавіч, вылучаны Ашмянскай раённай арганізацыяй Беларускага прафесійнага саюза работнікаў аграпрамысловага комплексу і шляхам падачы заявы грамадзян;

Жылік Сяргей Аляксандравіч, вылучаны Ашмянскай раённай арганізацыяй Беларускага прафесійнага саюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму і шляхам падачы заявы грамадзян;

Карповіч Юрый Міхайлавіч, вылучаны шляхам падачы заявы грамадзян;

Каханоўская Тэрэса Казіміраўна, вылучана Ашмянскай раённай арганізацыяй грамадскага аб’яднання «Беларускі фонд міру» і шляхам падачы заявы грамадзян;

Мачэль Віталь Іванавіч, вылучаны Ашмянскай раённай арганізацыяй Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа і шляхам падачы заявы грамадзян;

Міхалёнак Вольга Вячаславаўна, вылучана шляхам падачы заявы грамадзян;

Прахарэнка Ірына Леанідаўна, вылучана Ашмянскай раённай арганізацыяй грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” і шляхам падачы заявы грамадзян;

Саванец Аляксандр Анатольевіч, вылучаны Ашмянскай раённай  арганізацыяй Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі і шляхам падачы заявы грамадзян;

Тарашкевіч Вольга Тадэвушаўна, вылучана шляхам падачы заявы грамадзян;

Хілінскі Станіслаў Пятровіч, вылучаны Ашмянскай раённай арганізацыяй прафсаюза Беларускага прафесійнага саюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў і шляхам падачы заявы грамадзян;

Шыдлоўская Вольга Леанідаўна, вылучана Ашмянскай раённай арганізацыяй грамадскага аб’яднання “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі” і шляхам падачы заявы грамадзян;

Юнашка Ала Іосіфаўна, вылучана Ашмянскай раённай арганізацыяй рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Белая Русь”;

Ярашэвіч Уладзімір Іванавіч, вылучаны шляхам падачы заявы грамадзян.

 

  1. Устанавіць, што Ашмянская раённая камісія па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь размяшчаецца па адрасе: г. Ашмяны, вуліца Савецкая, 103, тэл. 4-39-27.

 

  1. Упаўнаважыць прадстаўніка Ашмянскага раённага выканаўчага камітэта абараняць інтарэсы Ашмянскага раённага выканаўчага камітэта і прэзідыума Ашмянскага раённага Савета дэпутатаў у судзе ў выпадку абскарджання дадзенага рашэння ў судовым парадку.

 

  1. Вызначыць 22 мая 2020 г. датай правядзення першага арганізацыйнага пасяджэння Ашмянскай раённай камісіі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

М.У. Квяткевіч, старшыня Ашмянскага раённага Савета дэпутатаў.

У.У. Гершгорын, старшыня Ашмянскага раённага выканаўчага камітэта.

А.І. Юнашка, кіраўнік спраў Ашмянскага раённага выканаўчага камітэта.

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *