9 Мая не стала ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Эдаурда Антонавіча Сарокі

 

Сённяшні 75-ы Дзень Перамогі стаў апошнім для ветэрана Вялікай Айчыннай вайны, жыхара аграгарадка Гальшаны Эдуарда Антонавіча Сарокі.

Два гады назад карэспандэнт «Ашмянскага весніка» пісаў пра лёс ветэрана, які пайшоў на вайну сямнаццацігадовым юнаком-добраахвотнікам.

Ваенную падрыхтоўку юнак праходзіў у артылерыйскіх войсках пад Ленінградам у горадзе Луга. Быў наводчыкам 152-й гаўбічнай батарыі рэзервовага палка. З баявымі таварышамі радавы мужна змагаўся на тэрыторыі Польшчы. Да Перамогі салдату давялося ісці нялёгкімі ваеннымі дарогамі. На гэтым шляху заўсёды побач ішла чорным ценем смерць, якая падсцерагала на кожным кроку.

Пасля заканчэння вайны яшчэ шэсць гадоў  радавы Сарока служыў у арміі. Аб мужнасці і стойкасці ветэрана вайны кажуць і яго баявыя ўзнагароды — медаль «За перамогу над Германіяй 1941-1945 гг.». Сярод іншых узнагарод — ордэн Айчыннай вайны ІІ ступені, «Медаль Жукава», а таксама юбілейныя медалі. Імя нашага земляка Эдуарда Антонавіча занесена ў раённую кнігу «Памяць» і, хочацца спадзявацца, у памяць удзячных нашчадкаў, дзеля якіх ён кожны дзень хадзіў пад кулямі і рызыкаваў жыццём.

Светлая Вам памяць, Эдуард Антонавіч!

0

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Регистрация
*
*
Номер телефона без знака «+», например «79876543210». На указанный номер будет выслан код подтверждения.

*

Генерация пароля