Канцэртная праграма для вяскоўцаў прайшла ў Граўжышкоўскім Доме сямейнага адпачынку

Культура События

Канцэртная праграма “Мая вёска – мой лёс”  сабрала ў Граўжышкоўскім Доме сямейнага адпачынку  і дарослых, і малых гледачоў са ўсяго сельсавета. Мерапрыемства стала  свайго роду  справаздачай работнікаў культуры перад вяскоўцамі  за мінулы год і апошняй перад   каталіцкім постам  забаўляльнай праграмай.

У канцэрце прыняў удзел ксёндз пробашч Андрэй, які звярнуўся да прыхаджан з  просьбай прытрымлівацца посту і жыць  з верай у Бога і з Божымі запаветамі. Да сваіх аднавяскоўцаў звярнуўся таксама старшыня  Граўжышкоўскага сельвыканкама  Анатоль  Верамеевіч.  Хлебам-соллю вітала працаўнікоў вёскі вядучая канцэрта, удзельніца народнага сямейнага ансамбля “Граўжанцы” Таццяна Булкевіч. Жыхарка вёскі Вялікія Вайшнарышкі, народная майстрыха і мясцовая паэтка  Ядзвіга Чаплінская  падарыла гледачам нізку сваіх вершаў.  У захапленні былі  ўсе  ад вышытых крыжыкам   карцін і ручнікоў, якія дастала Ядзвіга Іосіфаўна са свайго   чароўнага куфэрка.

У  канцэртнай праграме  прыняў удзел не толькі сямейны народны калектыў “Граўжанцы”, але і юныя артысты, якія наведваюць у мясцовым клубе гурткі эстраднага і сольнага спявання.

Аб тым, што канцэрт спадабаўся гледачам, сведчылі гучныя апладысменты, якіх не шкадавалі   вяскоўцы для мясцовых артыстаў.

Аліна САНЮК.

Фота Алены КУСТ.



6 комментариев по теме “Канцэртная праграма для вяскоўцаў прайшла ў Граўжышкоўскім Доме сямейнага адпачынку

  1. Выступление красивое, да вот только клуб в деревне Гравжишки-сарай!!!! Идти на дискотеки даже не хочется!!!!

  2. сами себя комментируете?
    мозгов не хватает додуматься, что смена имени не помогает сменить значок…

  3. А вы бы помолчали, не зная не пишите, умные нашлись!!На себя посмотрите мухтар!!!!!!

  4. Возможно, это брат и сестра или муж и жена, или родители и дети. Я об одинаковом значке- у меня с мужем тоже один e-mail.

  5. Спасибо за понимание,есть умные люди, не что некоторые!!!

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *