Служба таксі “Калі ласка” ў Міжнародны жаночы дзень віншавала сваіх пасажырак і ўдзельніц дарожнага руху

Культура

 

Служба таксі “Калі ласка” ў святочны Міжнародны жаночы дзень віншавала сваіх пасажырак і ўдзельніц дарожнага руху. Атрымаць кветкі, сертыфікат на бяплатную паездку ці флікер 8 Сакавіка магла абсалютна любая дзяўчына, жанчына ці бабуля, якая напаткала у той дзень на вуліцы горада “Калі ласка”.

Такая акцыя – выдатная магчымасць парадаваць пяшчотную палову чалавецтва, а таксама нагадаць пра бяспеку на дарозе, падараваўшы флікер.

Цюльпаны і падарункі ў нядзелю “Калі ласка” ўручалі не толькі ў Ашмянах. Гэты флэшмоб падтрымалі прадстаўнікі службы ў суседніх Астраўцы і Смаргоні.

Усяго ж падчас вішавання парадавалі жанчын шэсць экіпажаў таксі, раздаўшы больш за пяцьдзясят цюльпанаў, дзесяць сертыфікатаў і мноства флікераў. Жанчыны, “Калі ласка”!

Інга ГІЗ.

Фота Святланы МУЦЯНСКАЙ.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *