У Жупранскай школе прайшоў конкурс чытальнікаў вершаў на беларускай мове

Культура

Напярэдадні Міжнароднага дня роднай мовы ў Жупранскай школе імя Францішка Багушэвіча прайшоў конкурс чытальнікаў вершаў на беларускай мове. Ён стаў цудоўнай магчымасцю падзяліцца тым, што назапашана ў нашай памяці і душы, што засталося нам ад нашых продкаў.

Адметна, што адбылася гэта падзея ў літаратурным музеі Багушэвіча, якраз напярэдадні значнай для нас юбілейнай даты. Юныя чытальнікі звярнуліся да твораў Пімена Панчанкі, Эдзі Агняцвет, Васіля Віткі, Ларысы Геніюш, Ніла Гілевіча, Максіма Багдановіча, Францішка Багушэвіча, а таксама прачыталі творы сучасных аўтараў. Асаблівую ўвагу юныя чытальнікі надалі тэме малой радзімы і 75-годдзю Вялікай Перамогі.

Пераможцамі конкурсу сталі Аляксандр Рапацэвіч і Аляксандра Сяргей, другое месца ў Анастасіі Шымановіч і Наталлі Паўлоўскай, трэцяе – у Алёны Тарасевіч і Агаты Садоўскай.

Бібліятэкар Жупранскай сельскай бібліятэкі Галіна Рапцэвіч пазнаёміла прысутных з выставай, прысвечанай 95-годдзю з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі Івана Навуменкі, з яго біяграфіяй і творчасцю.

Гэты прыгожы і змястоўны конкурс даў старт іншым мерапрыемствам, прысвечаным Міжнароднаму дню роднай мовы: акцыі “Гавары са мной па-беларуску”, конкурсу малюнкаў па творах беларускіх пісьменнікаў, тэатралізаванай пастаноўцы па творы Змітрака Бядулі “На каляды к сыну”. Завершыцца тыдзень абласным дыктантам, прысвечаным 75-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.

Святлана ШУКЕЛОВІЧ, намеснік дырэктара Жупранскай СШ.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *