Праекты маладых, якія змяняюць рэчаіснасць. У Гродне прайшоў маштабны крэатон для старшакласнікаў

Новости региона

Ці могуць традыцыйныя школьныя ўрокі быць больш цікавымі, і як з дапамогай сучасных тэхналогій зрабіць працэс навучання найбольш эфектыўным? Адказы на гэтыя і не толькі пытанні старшакласнікі з розных куткоў Беларусі намагаліся знайсці падчас надзвычай цікавага крэатону, які на гэты раз завітаў у Гродна.

Маштабнае мерапрыемства прайшло ў рамках сацыяльна-адукацыйнага праекта “Першыя”, які рэалізуецца кампаніяй А1 пры падтрымцы арганізатараў канферэнцый TEDxMinsk і ставіць сваёй мэтай папулярызацыю беларускай мовы і культуры.

IMG_1098.jpg

— Крэатон “Першыя ідэі: тэхналогіі” у Гродне ўжо трэці, што праходзіць у краіне. Два папярэднія адбыліся ў Віцебску і Магілёве, і былі прысвечаны я культурнай і інклюзіўнай тэмам, — тлумачыць Мікалай Брэдзелеў, начальнік аддзела карпаратыўных камунікацый А1. – Абодва выклікалі вялікую цікавасць у школьнікаў і сабралі больш за 130 удзельнікаў кожны. Сёння ж мы прапануем хлопцам і дзяўчатам разважаць пра футурыстычны ўплыў сучасных тэхналогій на нашае жыццё, а таксама абмеркаваць іх уздзеянне на сферу адукацыі.

IMG_1116.jpg

Адным з тых, каго зацікавіла магчымасць праявіць сябе, сгенерыраваць ідэі, не баючыся презентаваць іх на публіцы і, зразумела, пазнаць штосьці новае, стаў Канстанцін Мухліца з Іўя. Адкрыты і ўсміхнены, гімназіст з задавальненнем распавядае пра ўжо створаную ўласную распрацоўку.

IMG_1109.jpg

— На маю думку, такія праекты як “Першыя” наогул сціраюць якія-небудзь межузроставыя межы, бо дзе як не на такіх пляцоўках падлеткі маюць магчымасць, па-першае, паказаць свае здольнасці, а па-другое, рэалізаваць іх, — заўважае хлопец. – Праект, над якім я працую, гэта ўнікальная інтэрнэт-платформа, на якой кожны карыстальнік можа знайсці аднадумцаў, прыхільнікаў экалагічнага руху, і разам з імі пачать дзейнічаць. Напрыклад, спачатку заахвоціць як мага больш людзей, а затым правесці экалагічную акцыю. Я ўпэўнены, што мая ідэя дапаможа яшчэ шырэй развіць экалагічную культуру ў нашай краіне і нават больш – выхаваць маладое пакаленне, для якога ўжо цяпер жыццёвай неабходнасцю стала зберажэнне і захаванне багаццяў нашай зямлі.

IMG_1131.jpg

Пятнаццацігадовая Ангеліна Мішпількіна прыехала з Брэстчыны. Для дзяўчыны гэтае мерапрыемства не проста нагода для новых знаёмстваў і расшырэння свайго кругагляду. “Першыя” – пэўная частка яе жыцця.

IMG_1079.jpg

— Стаць удзельніцай мяне натхніла перамога ў іншым рэспубліканскім конкурсе “Чытаем па-беларуску з velcom”, — дзеліцца Ангеліна. – Беларуская мова мяне захапляе, таму я вырашыла, чаму б не паспрабаваць свае сілы і цяпер. Як вынік, я тут, і ўжо працую над праектам, які мае адукацыйную накіраванасць. 

Па словах арганізатараў, “Першыя” – конкурс ідэй, з дапамогай якіх можна змяніць навакольны свет, грамадства ці жыццё людзей да лепшага. У конкурсе могуць прыняць удзел вучні 9, 10 і 11-х класаў з усіх рэгіёнаў краіны. Для таго, каб стаць удзельнікам рэспубліканскага конкурсу, неабходна выбраць адзін з чатырох прапанаваных накірункаў – экалогія, тэхналогіі, інклюзія ці культура. Пасля сфармуляваць сваю ідэю па абранай тэме і, апісаўшы яе, адказаць на пытанне: “Чаму менавіта гэтая ідэя павінна быць прадстаўлена на TEDxYouth@Minsk?”

Распрацоўка ідэі будзе ажыццяўляцца на працягу ўсяго навучальнага года. У фінал выйдуць дзесяць старшакласнікаў – аўтары самых яркіх, цікавых і перспектыўных ідэй. Кожны з іх атрымае прыз – iPhone Xs,а таксама выдатную магчымасць – пад кіраўніцтвам персанальнага ментара прадставіць сваю ідэю на маштабнай моладзевай канферэнцыі TEDxYouth@Minsk.

IMG_1123.jpg

А вось “рэпетыцыя” таго, якой можа быць гэтая ідэя, як раз і прайшла ў Гродне. Спачатку старшакласнікі паглядзелі некалькі відэаролікаў з выступленнямі сусветна вядомых спікераў, а пасля прыняліся да выканання канкрэтнай пастаўленай задачы. Падзяліўшыся на каманды, школьнікі калектыўна абмяркоўвалі годную для прапанавання ідэю. Пасля прэзентацыі кожнай з задум журы адзначыла лепшыя выступленні і ўзнагародзіла іх аўтараў.

Дарэчы, далучыцца да “Першых” яшчэ ёсць шанец. Збор заявак працягнецца да 8 сакавіка гэтага года.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *