Са святам Нараджэння Хрыстова!

События

Паважаныя вернікі каталіцкай канфессіі!

Шчыра віншуем вас з надыходзячым святам Божага Нараджэння, якое з’яўляецца невычэрпнай крыніцай духоўнай радасці і творчых сіл, напоўнена пяшчотай дамашняга цяпла і любоўю да блізкіх.

Беражлівае захаванне яго традыцый працягвае нябачную сувязь паміж пакаленнямі.

Жадаем, каб чароўнае святло Віфлеемскай зоркі азарыла вашы дамы, напоўніла іх дабром і міласэрнасцю, прынесла згоду і паразуменне ў кожную сям’ю.

Няхай  узнёслыя пачуцці, звязаныя з Калядамі, не пакідаюць вас у паўсядзённым жыцці, а цяпло свята ўвесь год сагравае родных і блізкіх.

Са святам! З Нараджэннем Хрыстовым!

Раённы выканаўчы камітэт. Раённы Савет дэпутатаў.

Шаноўныя парафіяне!

“Кожны раз, калі ўсміхаешся свайму брату і працягваеш яму руку, надыходзіць Нараджэнне Хрыстова. Кожны раз, калі змаўкаеш, каб выслухаць іншых, калі адмаўляешся ад правілаў, якія, як жалезны абруч, сцягваюць людзей у іх адзіноце, калі дорыш агеньчык надзеі чалавеку ў роспачы, калі спазнаеш у пакоры, наколькі нікчэмныя твае магчымасці і наколькі вялікая твая слабасць, кожны раз, калі дазваляеш, каб Бог палюбіў іншых праз Цябе, – кожны раз наступае Божае Нараджэнне»

У гэты асаблівы час Бэтлеемскай Ночы, калі мы перажываем яшчэ раз Памятку Нараджэння нашага Збаўцы, прагнем скласці сардэчныя пажаданні.

Вам, дарагія парафіяне і жыхары Ашмяншчыны, жадаем, каб Гэты Хрыстус, які сёння нараджаецца ў нашых сэрцах, адарыў вас сваімі ласкамі: здароўем, радасцю і спакоем. Няхай ён будзе крыніцай любові і надзеі, што дазволіць вам з упэўненасцю глядзець у новую будучыню. Жадаем, каб гэтыя дары з’явіліся ў вашых сэрцах. Марыя і Святы Юзаф, якія былі пры яслях Пана, няхай апякаюць вас і выпрасяць у Свайго Сына патрэбныя дары і ласкі ў час святаў і на кожны дзень вашага жыцця.

Спакойных, радасных і бла­славёных свят!

Вашы святары – душпастыры Ашмянскага дэканата.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *