Работнікі культуры Ашмянскага раёна адзначылі прафесійнае свята

Культура

Сваё прафесійнае свята работнікі культуры адзначылі ў мінулы чацвер, хоць па календары яно выпадае на нядзелю. У выхадныя дні для свайго свята ў артыстаў часу не хопіць – яны будуць працаваць. Такое іх прызначэнне – дарыць людзям радасць і добры настрой незалежна ад дня!

Сёлета прафесійнае свята на сцэне раённага цэнтра культуры сустрэлі дырэктар Вольга Кузьміцкая і яе намеснік Марта Чарнышова, супрацоўнікі Аліна Кеда, Марына Палсцюк, Наталля Ягела, Яўгенія Уласік, Яўгеній Астрамовіч і Канстанцін Яраш. Калегам яны падарылі тэатралізаванае прадстаўленне, у якім расказалі, чым сёння жыве цэнтр культуры. Яркімі музычнымі нумарамі напоўнілі залу Яўгенія Уласік і Канстанцін Яраш.

На ўрачыстым мерапрыемстве прысутнічалі кіраўнікі і работнікі ўстаноў культуры, ветэраны і маладыя спецыялісты. Шмат шчырых слоў, цёплых віншаванняў у гэты дзень гучала ад намесніка старшыні райвыканкама Наталлі Станкевіч, начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Кацярыны Астрамовіч, старшыні раённай прафсаюзнай арганізацыі работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму Таццяны Чэрскай.

Віншаванні чаргаваліся з канцэртнымі нумарамі і ўзнагароджаннем лепшых работнікаў сферы і кіраўнікоў творчых калектываў Ашмяншчыны. Традыцыйна на сцэну выходзілі бібліятэкары, выкладчыкі дзіцячых школ мастацтваў, загадчыкі сельскіх ўстаноў культуры, спецыялісты розных напрамкаў творчай дзейнасці, работнікі музейнай справы, тэхнічнага забеспячэння.

Плённая праца, творчыя і прафесійныя здабыткі, актыўная жыццёвая пазіцыя работнікаў культуры не застаюцца незаўважанымі. Напярэдадні прафесійнага свята Ганаровай граматай галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гродзенскага аблвыканкама ўзнагароджана настаўнік Ашмянскай дзіцячай школы мастацтваў Вольга Чаплінская; грамата Ашмянскага райвыканкама ўручана настаўніку Гальшанскай дзіцячай школы мастацтваў Уладзіміру Гайдукевічу, Ганаровай граматай раённага Савета дэпутатаў ўзнагароджана Марына Варановіч, рэжысёр народнага тэатра танца і песні “Імпульс”.

Немагчыма не адзначыць важную ролю прафсаюза ў стымуляванні працы і абароне правоў работнікаў культуры раёна. Ганаровай граматай савета раённага аб’яднання арганізацый прафсаюзаў узнагароджана загадчык аддзела культуры і вольнага часу аграгарадка Кальчуны Сняжана Кагадоўская. Падарункамі ад раённай арганізацыі галіновага прафсаюза ўзнагароджаны тыя, хто некалькі дзясяткаў год сваёй працоўнай біяграфіі прысвяціў творчасці.

Шчодра аддаючы свой талент і майстэрства людзям, на працягу дзесяці гадоў у сферы культуры працуюць настаўнік Вікторыя Андрыеўская, бібліятэкары Святлана Красоўская, Святлана Галінская і Наталля Рукевіч. Пятнаццаць гадоў аддалі сферы культуры настаўнікі школы мастацтваў Юрый Брашко і Алеся Місюкевіч, загадчык аддзела метадычнай работы раённага цэнтра культуры Марына Палсцюк і загадчык сельскага клуба-бібліятэкі вёскі Міхайлоўшчына Наталля Копач. Свой дваццаці і дваццаціпяцігадовы працоўны юбілей на сцэне сустрэлі бібліятэкар Мураванаашмянкоўскай бібліятэкі Таццяна Ціхановіч, загадчык Барунскага сельскага клуба Алена Альшук, настаўнікі школы мастацтваў Ірына Асмольская і Павел Дыско, загадчык аддзела культуры і вольнага часу аграгарадка Кальчуны Сняжана Кагадоўская.

 

Музыкай, добрымі ўсмешкамі і апладысментамі сустракалі тых, хто робіць жыццё на Ашмяншчыне яркім і разнастайным на працягу трыццаці і больш гадоў. Пад гучныя апладысменты на сцэну выходзілі намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Валянціна Александровіч, дырэктар Ашмянскай школы мастацтваў Жанна Мажэйка, настаўнік школы мастацтваў Ала Шавэрда, бібліятэкары Наталля Шымановіч і Валянціна Дзядзічкіна, дырэктар раённай бібліятэкі Марына Белавус, настаўнікі школы мастацтваў Віктар Аленскі і Браніслава Аніхоўская.

Словы віншаванняў і падзякі за нястомную працу і адданасць сваёй справе гучалі ў гэты дзень для работнікаў бібліятэчнай сферы Вольгі Швец і Рэгіны Сабалеўскай, якія аддалі працы ў галіне культуры больш за сорак гадоў. Свой творчы працоўны юбілей на сцэне раённага цэнтра культуры адзначыла загадчык Кальчунскай сельскай бібліятэкі Алена Шкелда.

Вядучыя свята Наталля Ягела і Сяргей Жылік павіншавалі са святам ветэранаў, якія аддалі шмат гадоў працы ва ўстановах раёна, падарылі бясцэнны вопыт новым пакаленням музыкантаў, настаўнікаў і бібліятэкараў. Завітала на свята і былы начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Галіна Балінская.

Цёпла прынялі ў свой калектыў і маладых спецыялістаў Аляксея Ганевіча, Таццяну Адашкевіч і Надзею Лукашэвіч, якія ў гэтым годзе прыступілі да працы на Ашмяншчыне. Маладыя спецыялісты не засталіся ў баку ад святочных падзей і прадэманстравалі свае творчыя таленты на сцэне.

Напрыканцы свята малады склад работнікаў культуры выканаў прафесійны гімн.

Кацярына РУДЗІК.

Фота Аляксандра НАУМЧЫКА.

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *