Уладзімір Куліковіч прэзентаваў у Мінску «Дзённік алімпіёніка»

Культура

Новыя метады падрыхтоўкі вучняў да алімпіяды па беларускай мове і літаратуры абмеркавалі  ў Мінску. Урок для настаўнікаў-філолагаў прайшоў у Беларускім дзяржаўным тэхнічным універсітэце. На семінар прыехалі каля ста пяцідзесяці выкладчыкаў з усёй Беларусі. Падчас лінгвістычных заняткаў Уладзімір Куліковіч, загадчык кафедры выдавецкіх тэхналогій, прэзентаваў трэцяе выданне кнігі «Дзённік алімпіёніка». У ім сабрана амаль паўтары тысячы розных творчых заданняў.

Падобныя моўныя семінары пройдуць і ў іншых гарадах Беларусі. Бліжэйшая сустрэча — з настаўнікамі Ашмянскага раёна. Больш падрабязна пра месца і час сустрэчы паведамім пазней.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *